For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кніга прарока Ераміі.

Кніга прарока Ераміі

Кніга Старога Запавету

Кніга прарока Ераміі


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні
Ілюстрацыя да 38 разьдзелу кнігі Ераміі

Кні́га праро́ка Ерамі́і (па-габрэйску: ספר ירמיהו — Сэфэр Ірмеяху) — 24-я кніга кананічнага Старога Запавету, трынаццатая частка Танаху. У пазьнейшых прароках знаходзіцца паміж кнігамі Ісаі ды Езэкііля. Напісаная прарокам Ераміям (Ірміяху) прыкладна ў VI стагодзьдзі да н. э.. Ахоплівае пэрыяд ад 647 да 580 да н. э. — часы валадараньня цара Ёсіі і захопу Юдэі Бабілёнам.

Гэта найбольшая з прарочых кнігаў Старога Запавету, складаецца з 52 разьдзелаў. Кніга напісаная складанай і паэтычнай гэбрайскай мовай, за выняткам вершу 10:11, які напісаны па-арамэйску.

Прарок Ерамія жыў у эпоху заняпаду Юдэйскага царства. Ягоная зямля стала арэнаю барацьбы дзьвюх «звышдзяржаваў» старажытнага сьвету — Эгіпту і Бабілёну, што прыйшоў на зьмену Асырыі. Апошнія цары Юдэі, а разам зь імі і ўвесь народ, становяцца закладнікамі гэтае барацьбы. Цар Ёсія быў забіты эгіпцянамі; ягоны сын, цар Ёахаз, быў вывезены ў Эгіпет; унук Ёсіі, цар Ёакім, быў вывезены ў Бабілён; пасьля туды ж вывезены і малодшы сын Ёсіі, цар Сэдэкія.

У 586 (або 587) да н. э. Ерусалім і храм дашчэнту зруйнаваныя войсками Навухаданосара, дзяржава зьнішчаная. Ерамія выпраўляецца ў выгнаньне ў Эгіпет. Праўдападобна, падчас перабываньня там ён напісаў 37—44 разьдзелы кнігі.

Кніга Ераміі рэдагавалася другазаконьнікамі ці аўтарамі Паўторанага закону, якія прасоўвалі рэлігійную рэформу[1]. Гэта заўважна ў паралельным выкарыстаньні мовы ў Другазаконьні і кнізе Ераміі[2]. Так, у Ер. 11:4 і Друг. 4:20 выкарыстаная мэтафара жалезнае печы. Аднак невядома, ці быў Ерамія прыхільнікамі другазаконьніцкай школы, бо ён нідзе ня згадвае ані Паўтораны закон, ані рэлігійную рэформу Ёсіі[3].

Кніга ўмоўна можа быць падзеленая на 6 частак[4], у якіх стылі тэксту мяняюцца ад паэтычнага праз апавядальны да біяграфічнага[5]. Часткі:

  • Разьдзелы 1—25 — сутнасьць Ераміінага пасланьня
  • Разьдзелы 26—29 — біяграфічныя зьвесткі і стасункі зь іншымі прарокамі
  • Разьдзелы 30—33 — Божае абяцаньне аднаўленьня, у тым ліку заключэньне «новага запавету», што ёсьць магчымай адсылкай да хрысьціянскага Новага Запавету
  • Разьдзелы 34—45 — збольшага стасункі з Сэдэкіям і падзеньне Ерусаліму
  • Разьдзелы 46—51 — Боскае пакараньне народам вакол Ізраілю
  • Разьдзел 52 — дадатак, які пераказвае 2-ю кнігу Цароў 24:18—25:30)

Галоўныя мэсіянскія прароцтвы знаходзяцца ў наступных фрагмэнтах: 23:1-8; 31:31-40 і 33:14-26.

  1. ^ Coogan, M. A Brief Introduction to the Old Testament: The Hebrew Bible in its Context. Oxford University Press: Oxford, 2009. p.300.
  2. ^ Hyatt, JP. Jeremiah and Deuteronomy. Journal of Near Eastern Studies. Vol. 1, No. 2 (Apr., 1942), pp. 156—173
  3. ^ Holt, EK. The Chicken and the egg -or was Jeremiah a Member of the Deuteronomist Party? Journal for the Study of the Old Testament Vol.44. pp109-122. (1989)
  4. ^ Coogan, M. A Brief Introduction to the Old Testament: The Hebrew Bible in its Context. Oxford University Press: Oxford, 2009. p299.
  5. ^ Robert Davidson «Jeremiah, The Book of» The Oxford Companion to the Bible. Bruce M. Metzger and Michael D. Coogan, eds. Oxford University Press Inc. 1993. Oxford Reference Online. Oxford University Press. Northwestern University. 20 October 2010 [1]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга прарока Ераміісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кніга прарока Ераміі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?