For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Карыбскае мора.

Карыбскае мора

Карыбскае мора
Мапа Карыбскага мора
МесцазнаходжаньнеЦэнтральная Амэрыка
Тып вадаёма Мора
Асноўныя рэкі Магдалена, Атрата, Чагрэс, Сан-Хуан, Кока, Матагуа
Марскія вытокі Атлянтычны акіян
Краіны вадазбору
Плошча паверхні 2754000 км²
Сяр. глыбіня 250 м
Найб. глыбіня 7686 м
Аб’ём вады 6860000 км³
Замярзаньне не
Астравы Вялікія і Малыя Антыльскія астравы

Кары́бскае мо́ра — мора ў Атлянтычным акіяне, разьмешчанае ў тропіках Заходняга паўшар’я. Атачаецца краінамі Цэнтральнай Амэрыкі: Панамай на паўднёвым захадзе, Коста-Рыкай, Нікарагуа, Гандурасам, Гватэмалай, Бэлізам і Мэксыкай на захадзе, на поўначы — Вялікімі Антыльскімі астравамі (Куба, Ямайка, Эспаньёла і Коста-Рыка), і на ўсходзе — Малымі Антыльскімі астравамі[1][2].

Калі гішпанцы прыбылі на Антыльскія астравы, яны былі заселеныя індзейцамі таіна, якія прыкладна ў I стагодзьдзі да н. э. мігравалі туды з Паўднёвай Амэрыкі. У 1492 годзе першая экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба высадзілася на Багамах, знаходзячыся ў поўнай упэўненасьці, што імі быў адкрыты новы шлях у Азію. На востраве, які атрымаў назву Эспаньёла, было заснавана першае гішпанскае паселішча, якое паклала пачатак панаваньня Гішпаніі ў рэгіёне. З 1506 па 1511 гады з удзелам Эрнана Картэса й Дыега Вэляскеса дэ Куэльяру астравы Эспаньёла й Куба былі заваяваны, а мясцовае насельніцтва пераўтворана ў рабоў. У 1517 годзе Франсіска Эрнандэс дэ Кордава адкрыў паўвостраў Юкатан, дзе гішпанцы ўпершыню сустрэліся з разьвітой цывілізацыяй мая. Далейшыя экспэдыцыі Хуана дэ Грыхальвы (1518) і Эрнана Картэса (1519) паклалі пачатак заваёвы й калянізацыі Мэксыкі.

Прыбыцьцё Хрыстафора Калюмба на востраў Эспаньёла ў 1492 годзе.

Іншыя эўрапейскія імпэрыі таксама сталі пашырацца на захад, накіроўваючы караблі ў Новы Сьвет. Першыя брытанскія калёніі зьявіліся на Бэрмудзкіх астравах (1612), астравах Сэнт-Кітс (1623) і Барбадас (1627) і былі затым выкарыстаны для калянізацыі іншых астравоў рэгіёну. Француская Вэст-Індыя таксама пачалася з вострава Сэнт-Кітс (1624), затым былі заснаваныя паселішчы на астравах Гвадэлюпа й Мартыніка (1635). Брытанія й Францыя таксама пасьпяхова адваёўвалі астравы ў слабеючай Гішпанскай імпэрыі: у 1655 годзе пад кантролем ангельцаў апынулася Ямайка, а ў 1697 годзе французы захапілі заходнюю частку Эспаньёлы. У XVII стагодзьдзі на астравах Кюрасао, Сэн-Мартэн, Аруба й шэрагу іншых зьявіліся галяндзкія калёніі, якія пазьней увайшлі ў склад Нідэрляндзкіх Антыльскіх астравоў. Дацкія ўладаньні ў рэгіёне зьявіліся ў 1672 годзе на астравах Сэнт-Джон і Сэнт-Томас.

Эўрапейскія дзяржавы актыўна завозілі афрыканскіх рабоў і вывозілі прадукцыю сельскай гаспадаркі (тытунь, цукар, фарбавальнікі) і каштоўныя мэталы (золата й срэбра), выкарыстоўваючы для гэтага нават спэцыяльныя флятыліі. Рэгіён Карыбскага мора ператварыўся ў пляцоўку гандлю новымі для Эўропы таварамі, што пацягнула разьвіцьцё пірацтва.

  1. ^ The Caribbean Sea  (анг.)
  2. ^ Карыбскае мора (Атлянтычны акіян). Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Карыбскае мора
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?