For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Зікурат.

Зікурат

5-ступеневы зікурат рэлігійнага цэнтру Эламу Дур-Унташ (цяпер — Чогха-Занбіль), XIII ст. да н. э.

Зікура́т (ад акадзкага ziqqurrat — вяршыня, найвышэйшая вяршыня гары) — ступеневая культавая пабудова ў старажытным Міжрэччы. Такія пабудовы были тыповымі для бабілёнскай, эламскай, асырыйскай і шумэрскай культураў. Зікураты таксама былі першымі ў гісторыі чалавецтва цэнтрамі навукі, своеасаблівымі абсэрваторыямі, у якіх жрацы назіралі за нябеснымі сьвяціламі і жыцьцём Сусьвету.

Першыя зікураты ў форме прымітыўных ступеневых тэрасаў зьявіліся ў Шумэры ў канцы IV тысячагодзьдзя да н. э.. Шумэры, а за імі — асырыйцы ды бабілёнцы пакланяліся сваім багам на вяршынях гор і, захаваўшы гэтую традыцыю пасьля перасяленьня ў нізіннае Міжрэчча, ўзводзілі храмы-насыпы, злучаючы неба й зямлю.

Зікурат уяўляе сабою вежу з разьмешчанымі адна на адной звужаных да верху плятформаў — паралелепіпэдаў або ўсечаных пірамідаў колькасьцю ад трох (у шумэраў) да сямі (у бабілёнцаў), што ня мелі інтэр’еру, за выняткам верхняга пляцыку, на якім разьмяшчалася сьвятыня — «жытло Бога». Тэрасы зікурату расфарбоўваліся ў яскравыя колеры і злучаліся лесьвіцамі або пандусамі, сьцены падзяляліся прастакутнымі нішамі. Усярэдзіне сьценаў разьмяшчаліся пакоі, у якіх мешкалі сьвятары і храмавая прыслуга. Побач зь зікуратам разьмяшчаўся храм, яго лічылі домам багоў, а не памяшканьнем для рытуалаў, абрадаў і малітваў. Матэрыялам для збудаваньня зікуратаў была цэгла — саман, дадаткова ўзмоцненая слаямі трысьнягу, звонку зікураты абліцоўвалі апаленаю цэглаю. Дажджы і ветры руйнавалі гэтыя будынкі, іх пэрыядычна паднаўлялі й рэстаўравалі, таму яны з часам станавіліся вышэйшымі і большымі, зьмянялася й іхняя канструкцыя.

Шумэры будавалі трохступеневыя зікураты ў гонар вярхоўнай тройцы свайго пантэону — бога паветра Энліля, бога водаў Эа і бога неба Ану. Бабілёнскія зікураты былі сяміступеневымі, расфарбаванымі ў сымбалічныя колеры плянэтаў (у старажытным Бабілёне было вядома пяць плянэтаў): чорны (Сатурн, Нінурта), белы (Мэркурый, Набу), пурпуровы (Вэнэра, Іштар), сіні (Юпітэр, Мардук), яскрава-чырвоны (Марс, Нэргал), срэбны (Месяц, Сын) і залаты (Сонца, Шамаш).

Зікурат Этэмэнанкі. Графічная рэканструкцыя, аўтар — Робэрт Ёган Колдэўэй, 1919 р.

Кожнае места Бабілёніі мела ўласны зікурат. Пэўна вядома пра 32 зікураты Мэсапатаміі і вакол яе. Найзнакаміцейшым ёсьць Зікурат Этэмэнанкі (з шумэрскае — Нарожны камень Зямлі ды Неба) у Бабілёне — легендарная Бабілёнская вежа. Вышынёю ды шырынёю ў 90 мэтраў, Этэмэнанкі меў 7 вэртыкальных выступаў, расфарбаваных у розныя колеры. Аблямаваная цэглаю паверх сырцовае кладкі, вежа была моцна змацаваная росчынай бітуму. Выкладзены сіняй кафляй верхні храм бога Мардука быў увенчаны залатымі рагамі — знакам пладароднасьці. Усярэдзіне храму не было ні статуяў, ні барэльефаў — адно пазалочаныя стол ды ложа вызначалі месца мяшканьня бажышча. Этэмэнанкі быў складоваю часткаю разьмешчанага на плошчы ў 16 гектараў ды аточанага мурам з 12-цю брамамі храмавага комплексу бога Мардука — Эсагіла, які ўшчэнт зруйнавалі ў VI ст. да н. э. войскі пэрскага цара Ксэркса.

У пазьнейшыя часы зікураты былі больш адміністрацыйнымі цэнтрамі, чымся сакральнымі пабудовамі. Апошні заўважны выбух актыўнасьці ва ўзьвядзеньні мэсапатамскіх зікуратаў зафіксаваны ў VI ст. да н. э., у канцы Новабабілёнскага пэрыяду. Зікураты зьберагліся ў Іраку (у старажытных месцах Барсыпе, Бабілёне, Дур-Шарукіне, усе — I-га тыс. да н. э.) ды ў Іране (архітэктурны комплекс Чогха-Занбіль, XIII ст. да н. э.). Цяпер часткова адрэстаўраваны адзін з найстарэйшых зікуратаў цара Ур-Наму ў Уры канца III-га тыс. да н. э. (гл. Вялікі зікурат Ура).

  • Дмитриева Н. А., Виноградова Н. А. Искусство Древнего мира — М., 1989  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зікуратсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Зікурат
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?