For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Заазер’е (заказьнік).

Заазер’е (заказьнік)

Заазер’е
Плошча 4172,1 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 29° у. д. / 53° пн. ш. 29° у. д. / 53; 29Каардынаты: 53° пн. ш. 29° у. д. / 53° пн. ш. 29° у. д. / 53; 29
Месцазнаходжаньне Бялыніцкі раён
Утварэньне 18 лістапада 1968 (55 гадоў таму)
Заазер’е на мапе Беларусі
Заазер’е
Заазер’е
Заазер’е

«Заазе́р’е» — рэспубліканскі водны заказьнік Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1968 году на паўночным захадзе Бялыніцкага раёну (Магілёўская вобласьць)[1].

Месьціцца ў Машчаніцкім сельсавеце ў ваколіцах вёскі Эсьмоны. Займае частку міжрэчча Бярэзіны і Друці на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Улучае вярховыя балоты з уласьцівымі для міжрэчча слаямі тарфянікаў (Заазерскае возера). У сярэдзіннай частцы пераважае хваёва-хмызьняковая расьліннасьць, на поўначы — градава-багнавая, на ўскраінах — хваёва-бярозава-пушыцава-мохавая, на мінэральных дзялянках — бярозава-асінавыя лясы. Расьлінны сьвет налічваў каля 100 відаў, у тым ліку такія ахоўныя як клубняносная зубніца і пустая чубатка[2]. У межах заказьніка знаходзіліся Мохавае балота і балота Шчаглавітаўшчына. Працякалі рэкі Дулебка, Ліпаўка і Малыш. Жывёльны сьвет налічваў 108 відаў птушак, 45 відаў сысуноў, 8 земнаводных відаў і 6 відаў паўзуноў[3]. Увесну 2012 году Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь накіравала ў Сакратарыят Рамсарскай канвэнцыі заяўку на ўлучэньне «Заазер’я» ў сьпіс водна-балотных угодзьдзяў міжнароднай значнасьці[4]. 7 верасьня 2012 году адпаведны статус быў атрыманы.

Да XVI стагодзьдзя верхавыя балоты абапал Заазер’я ня мелі мховага покрыва і ўяўлялі сабой адкрытыя крыніцы прэснай вады. У 1863 годзе сябра праверачнай камісіі Санкт-Пецярбурскага геаграфічнага таварыства Л. Сьпігачоў паведаміў пра паўнаводныя рэкі для сплаву лесу ў Эсьмонскай воласьці (Барысаўскі павет). У 1887 годзе выкладнік Беластоцкай рэальнай вучэльні Ф. Шыманоўскі згадаў: «Заазер’е і яго навакольле прадстаўляе суцэльнае балотнае ўтварэньне. З балотаў бяруць пачатак рэкі і 13 азёраў». У 1924 годзе навукова-экспэрымэнтальная камісія Народнага камісарыяту асьветы БССР на чале зь Ісакам Сербавым паведаміла пра вялікія прэснаводныя запасы ў Бялыніцкім раёне. Да 1941 году навуковы супрацоўнік Акадэміі навук БССР Аляксандар Каваленя дасьледаваў вадаёмы Эсьмонскага сельсавету ў Бялыніцкім раёне[5].

У 1968 годзе Дасьледчая камісія з 26 навукоўцаў на чале зь І.І. Арцёмкіным паведаміла, што верхавыя балоты вакол Заазер’я ўяўляюць сабой крыніцы і рэкі прэснай вады. У Заазерскім, Карманоўскім і Чорна-Мёртвым азёрах вада была крынічнай зь вялікім утрыманьнем срэбра. На балотах выявілі каля 50 відаў расьлінаў, а ў азёрах — каля 20 відаў рыбы. 18 лістапада 1968 году Міністэрства водных рэсурсаў і аховы прыроды Беларускай ССР ухваліла Рашэньне «стварыць гідралягічны заказьнік "Заазер’е" ў межах Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны, плошчай каля 3,6 тысячы гектараў» дзеля аховы верхавых балотаў у якасьці крыніцаў прэснай вады. У заказьніку спалучылі згуртаваньне азёраў, балотаў, крыніцаў і рэк[5].

  1. ^ Ігар Шаруха. З (Заазер’е, заказьнік) // Геаграфічна-статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласьці ў 3 тамах / рэд. Т.М. Шаршнёва, картограф Н.Б. Тупіцына. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2013. — Т. 2: З — О. — С. 6. — 236 с. — 250 ас. — ISBN 978-985-480-852-9
  2. ^ Заазер’е, заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 482. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  3. ^ Міхась Карпечанка. З («Заазер’е») // Бялыніччына: краязн. энцыкл. даведнік. — Менск: Віктар Хурсік, 2011. — С. 56. — 140 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6888-64-2
  4. ^ Вольга Хвоін. Торф замест паветра // Газэта «Новы час», 3 лютага 2012 г. Праверана 11 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ а б Гідраграфія і гідрагеалёгія Бялыніцкага раёну // Магілёўская абласная бібліятэка, 2002 г. Праверана 11 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Заазер’е (заказьнік)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?