For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дар’я Домрачава.

Дар’я Домрачава

Дар’я Домрачава Біятлён
Дар’я Домрачава на паштовай марцы Беларусі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дар’я Ўладзімераўна Домрачава
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 3 жніўня 1986 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Рост/вага 168 см/58 кг
Прафэсія спартовы інструктар
Адукацыя Вышэйшая школа турызму (БДЭУ)
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 4
Алімпійскіх подыюмаў 6
Чэмпіён сьвету 2 (2012, 2013)
Кубак сьвету 1 (2014/15, 2-е месца ў сэзонах 2011/12 і 2012/13)
Малы Кубак сьвету 5
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 33
Подыюмаў 80 (1 × 33 + 2 × 23 + 3 × 24)
Подыюмаў у эстафэтах 8 (1 × 1 + 2 × 4 + 3 × 3)
Мэдалі
Алімпійскія гульні
Золата Сочы-2014 пагоня
Золата Сочы-2014 індывідуальная гонка
Золата Сочы-2014 масавы старт
Золата Пхёнчхан-2018 эстафэта
Срэбра Пхёнчхан-2018 масавы старт
Бронза Ванкувэр-2010 індывідуальная гонка
Чэмпіянат сьвету
Золата Рупольдынг-2012 Перасьлед 10 км
Золата Новэ Места — 2013 Мас-старт 12,5 км
Срэбра Эстэрсунд-2008 Мяшаная эстафэта
Срэбра Ханты-Мансійск-2011 Мас-старт 12,5 км
Срэбра Рупольдынг-2012 Спрынт 4×7 км
Срэбра Гохфільцэн-2017 Перасьлед 10 км
Бронза Ханты-Мансійск-2011 Эстафэта 4×6 км

Да́р’я Ўладзі́мераўна До́мрачава (нарадзілася 3 жніўня 1986 году, Менск, БССР) — беларуская біятляністка. Чатырохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў — трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2014 году і чэмпіёнка 2018 году ў эстафэце, срэбная прызэрка Алімпійскіх гульняў 2018 году ў масавым старце, бронзавая прызэрка Алімпійскіх гульняў 2010 году ў індывідуальнай гонцы, двухразовая чэмпіёнка сьвету. Зьяўляецца першай трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у біятлёне, якая атрымала свае перамогі толькі ў асабістых гонках. У дзень заваёвы трэцяга залатога мэдаля ёй было нададзенае званьне Герой Беларусі[1]. Пераможца Кубка сьвету ў сэзоне 2014—2015 гадоў.

Лыжнымі гонкамі пачала займацца ў 1992 годзе, у біятлён перайшла ў 1999 годзе. У беларускай нацыянальнай зборнай з 2005 году.

Эстэрсунд, 2008 год
На паштовай марцы Беларусі, 2010 год

Дар’я Домрачава нарадзілася 3 жніўня 1986 году ў Менску ў сям’і архітэктараў.[2] Праз 4 гады з бацькамі пераехала ў Сыбір, у горад Нягань Цюменскай вобласьці ў Расеі. Дар’я займалася танцамі і баскетболам, а ў 1992 годзе, як і яе старэйшыя браты, пачала займацца лыжнымі гонкамі. Амаль увесь час праводзіўшы на трэніроўках, зборах і спаборніцтвах, у школе Дар’я навучалася на «добра» і «выдатна». Летнія вакацыі Дар’я праводзіла ў Менску.

З 1999 году Дар’я пачала займацца біятлёнам. Скончыла гімназію ў эканоміка-прававой клясе, паступіла на другі курс Цюменскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «спартовы мэнэджмэнт».[2]

7 ліпеня 2016 году ўзяла шлюб з Уле Эйнарам Б’ёрндаленам, нарвэскім біятляністам. 1 кастрычніка 2016 году ў пары нарадзілася дачка.[3]

Біятлённая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дар’я атрымала прапанову ад старэйшага трэнера жаночай зборнай выступаць за Беларусь. Яна пагадзілася й пачала трэніравацца са зборнай Беларусі. Каля 6 месяцаў прыйшлося дамагацца права выступаць за Беларусь, а не Расею, вырашальным фактарам стала беларускае пасьведчаньне пра нараджэньне. На той момант Домрачава ўжо была шматразовай чэмпіёнкай Расеі сярод юніёраў і прызэрам спаборніцтваў эўрапейскага ўзроўню.

Першым буйным міжнародным стартам за зборную Беларусі стаў чэмпіянат сьвету сярод юніёраў 2005 году, дзе ў першай гонцы (індывідуальнай) стала 40-й. На адным з рубяжоў адваліўся дыёптэр, у выніку чаго на трэцяй стральбе было дапушчана пяць промахаў зь пяці магчымых. Наступныя дзьве гонкі — спрынт і перасьлед Домрачава выйграла. Праз год з аналягічнага першынства Дар’я павезла толькі бронзу за гонку перасьледу.

У Кубку сьвету дэбютавала 1 сьнежня 2006 году (сэзон 2006/07) у рамках 1-га этапу ў швэдзкім Эстэрсундзе ў спрынтэрскай гонцы, паказаўшы 16-ы вынік (стаўшы другой зь пяці беларускіх спартовак). На юніёрскім першынстве сьвету 2007 году ёй двойчы атрымалася прыйсьці да фінішу другой: у спрынце й перасьледзе.

У сэзоне 2008/09 пачала рэгулярна трапляць у дзесяць найлепшых па выніках гонкі. На этапе ў Абэргофе ў гонцы з масавага старту з Дар’яй адбыўся кур’ёз. Узначальваючы гонку й прыйдучы на другі агнявы рубеж першай, замест стральбы лежачы яна адстралялася стоячы, да таго ж ні разу не патрапіўшы. Ёй прыйшлося сысьці з дыстанцыі. Нягледзячы на такое здарэньне, ужо ў рамках 5-га этапу Кубка сьвету ўпершыню трапіла на подыюм у асабістай гонцы — Дар’я заняла 3-е месца. Пасьля гэтага посьпеху рушылі ўсьлед яшчэ два подыюмы. На чэмпіянаце сьвету 2009 году паставіла рэкорд па колькасьці адыграных месцаў у гонцы перасьледу сярод жанчынаў — 48 пазыцыяў.

Год праз таксама ў мас-старце ў Абэргофе Домрачава была лідэрам гонкі перад трэцяй стральбой з досыць вялікай перавагай. Але тры стрэлы былі адпраўленыя па чужой мішэні. Своечасова зразумеўшы памылку, Дар’я працягнула стральбу па сваёй мішэні, але атрыманыя 4 штрафныя кругі не дазволілі змагацца за перамогу ў гонцы.

На этапе ў Кантыёлахці Кубка сьвету 2009—2010 Домрачава выйграла спрынт, а затым і гонку перасьледу. На хвалі гэтага посьпеху на наступным этапе (Голмэнколен) Дар’я заняла 2-е месца, саступіўшы толькі немцы Сымоне Гаўсвальд.

У сэзоне 2010/11 гадоў выйграла два мэдалі на чэмпіянаце сьвету ў Ханты-Мансійску — «срэбра» ў мас-старце й «бронзу» ў эстафэце. У агульным заліку Кубка сьвету 2010—2011 гадоў Домрачава заняла 6 месца.

У Кубку сьвету 2011/12 гадоў яна ўпершыню на роўных канкуравала зь лідэрам сусьветнага жаночага біятлёна немкай Магдаленай Нойнэр. Нямецкая біятляністка абвясьціла сэзон 2011—2012 гадоў заключным у сваёй кар’еры й імкнулася да перамогаў ва ўсіх дысцыплінах, але інтрыга ў барацьбе за Вялікі Крыштальны глёбус захоўвалася да канца сэзону. Перавага Нойнэр у хуткасьці была амаль ідэнтычнай з хуткасьцю Домрачавай. У стральбе Дар’я таксама стала больш стабільнай. Васямнаццаць разоў Дар’я Домрачава паднімалася на пастамэнт пашаны ў розных гонках сэзону. Упершыню ў сваёй кар’еры стала чэмпіёнкай сьвету, заваяваўшы «золата» ў гонцы перасьледу на чэмпіянаце сьвету ў Рупольдынгу. Па выніках сэзону Домрачава заняла другое месца ў агульным заліку Кубку сьвету з адставаньнем ад Нойнэр у 28 пунктаў, выйграла два малыя крыштальныя глёбусы — у перасьледзе й мас-старце, была другой у заліку спрынту й трэцяй у індывідуальных гонках.

Напярэдадні кубкавага сэзону 2012/13 гадоў Домрачава лічылася фаварыткай і галоўнай прэтэндэнткай на заваёву Вялікага Крыштальнага глёбуса. Аднак, вынікі біятляністкі апынуліся неадназначнымі. Пышныя старты спалучаліся з адкрытымі праваламі. Галоўным чыньнікам няўдачаў Дар’і стала нестабільная стральба, хоць у хуткасным кампанэнце яна па-ранейшаму заставалася адной зь лепшых. На чэмпіянаце сьвету ў чэскім Нова-Места Дар’я выйграла другое золата ў кар’еры — гэтым разам перамога прыйшла ў мас-старце. Усяго ў сэзоне 2012/13 гадоў Домрачава выйграла тры гонкі Кубку сьвету й дзевяць разоў паднімалася на подыюм. У агульным заліку спартоўка паўтарыла леташні вынік, скончыўшы сэзон другой.

11 лютага 2014 году ў гонцы перасьледу на Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы стала алімпійскай чэмпіёнкай[4]. 14 лютага стала чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у індывідуальнай гонцы. 17 лютага заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам, зрабіўшыся трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай. Домрачава стала першай біятляністкай, якая стала тройчы чэмпіёнкай на адной Алімпіядзе. У той жа дзень Аляксандар Лукашэнка надаў ёй званьне Герой Беларусі[1].

Агульны залік Кубку сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сэзон 2006—2007, 22 месца
  • Сэзон 2007—2008, 26 месца
  • Сэзон 2008—2009, 7 месца
  • Сэзон 2009—2010, 6 месца
  • Сэзон 2010—2011, 6 месца
  • Сэзон 2011—2012, 2 месца
  • Сэзон 2012—2013, 2 месца
  • Сэзон 2013—2014, 3 месца[5]
  • Сэзон 2014—2015, 1 месца
  • Сэзон 2016—2017, 24 месца

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дар’я Домрачава
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?