For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Георг Отс.

Георг Отс

Георг Отс
Georg Ots
Дата нараджэньня 21 сакавіка 1920
Месца нараджэньня Сьцяг РСФСР Петраград
Дата сьмерці 5 верасьня 1975
Месца сьмерці Сьцяг Эстонскай ССР Талін
Прычына сьмерці рак мозгу[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Жанры опэра
Вакал барытон
Інструмэнты голас[d]
Бацька Карл Отс[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст СССР
Народны артыст СССР
Дзяржаўная прэмія СССР — 1968 Сталінская прэмія — 1950
Сталінская прэмія — 1952

Гео́рг Отс (па-эстонску: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расейская СФСР — 5 верасьня 1975, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі опэрны і эстрадны сьпявак. Народны артыст СССР (1960), ляўрэат дзьвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Сын знакамітага тэнара Карла Отса.

Георг Отс навучаўся ў Францускім ліцэі, скончыў талінскую вайсковую вучэльню, атрымаўшы званьне афіцэра, паступіў на падрыхтоўчы курс вайскова-тэхнічнае вучэльні. У 1939 стаў чэмпіёнам Эстоніі па плаваньні на маратонскую дыстанцыю 1500 м, а ў 1940 — у эстафэце 4×200 м вольным стылем. Аднак у 1940 працягнуў навучаньне ў Талінскім тэхнічным унівэрсытэце.

У 1941 годзе, скончыўшы першы курс, быў мабілізаваны ў РСЧА. Адплыў на параходзе «Сыбір» у Ленінград для залічэньня ў воінскую частку. 18 жніўня ля вострава Гоглянд карабель быў падбіты немцамі, Отса зь іншымі пасажырамі падабраў мінны тральшчык. Сьпярша перавезены ў Ленінград, пасьля пад Чалябінск, адкуль у канцы студзеня 1942 быў накіраваны камандзірам супрацьтанкавага ўзводу. На чыгуначнай станцыі ён спаткаў рэжысэра Прыйта Пылдроаса, якія запрасіў яго ў ствараныя ў Яраслаўлі «Дзяржаўныя ансамблі Эстоніі», дзе Георг пачаў прафэсійна займацца сьпевам.

З 1944 году — артыст хору, з 1945 году — саліст тэатру опэры і балету «Эстонія». У 1951 годзе скончыў Талінскую кансэрваторыю.

Чалец ВКП(б) з 1946 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 9-га скліканьня.

Памёр 5 верасьня 1975 году ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках у талінскім раёне Пірыта.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за выкананьне галоўнай партыі ў опэрным спэктаклі «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага
  • Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананьне ролі ў фільме «Сьвятло ў Коардзі»
  • Заслужаны артыст Эстонскай ССР (1953)
  • Народны артыст Эстонскай ССР (1956)[1] (рас.)
  • Народны артыст СССР (1960)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1968)
  • Дзяржаўная прэмія Эстонскай ССР (1975)[2] (рас.)
  • Ордэн Леніна
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1956)
  • Ордэн Знак Пашаны (1950)
  • Імя Георга Отса мае вуліца ў цэнтры Таліну, дзе знаходзяцца Эстонскі драматычны тэатар і Нацыянальная опэра Эстонія
  • Талінская музычная вучэльня імя Георга Отса
  • «Георг Отс» — пасажырская судзіна
  • астэроід «1977 QAI» у 1996 року быў названы ягоным імем

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георг Отссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Георг Отс
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?