For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Гастраэнтэрыт.

Гастраэнтэрыт

Гастраэнтэрыт ці інфэкцыйная дыярэя — запаленчае захворваньне (адпаведны канчатак «-ыт») страўнікава-кішэчнага тракту, якое закранае як страўнік (пра што сьведчыць прыстаўка «гастра-»), так і тонкую кішку (пра што сьведчыць «энтэра-»). Гастраэнтэрыт спалучае панос, млоснасьць, боль у жываце і спазм[1]. У выніку можа наступіць абязвожваньне. Гастраэнтэрыт таксама завецца страўнікавым вірусам. Нягледзячы на тое, што ён ніяк не зьвязаны з грыпам, часам яго завуць страўнікавым грыпам.

У сьвеце большасьць выпадкаў гастраэнтэрыту ў дзяцей выкліканая ротавірусам[2]. У дарослых часьцей сустракаецца норавірус[3] ды Campylobacter[4]. Радзей прычынамі гастраэнтэрыту зьяўляюцца іншыя бактэрыі ці іхнія таксыны і паразыты. Заражэньне можа адбыцца ў выніку спажываньня кепска прыгатаванай ежы, ці забруджанай вады ці ў выніку цеснага кантакту з хворым. У мэтах прафіляктыкі трэба спажываць чыстую ваду, мыць рукі мылам і грудное выкормліваньне замест выкарыстаньня харчовых сумесей. Асабліва гэта важна для антысанітарных умоў ці недахопу гігіены. Дзецям пажадана праводзіць імунізацыю супраць ротавіруса.

Галоўным сродкам лячэньня зьяўляецца спажываньне вялікай колькасьці вадкасьці. Для выпадкаў зь лёгкім і сярэднім цячэньнем звычайна дастаткова прымаць раствор для аднаўленьня страчанай вадкасьці (сумесь вады, солей і цукру). Для дзяцей, якія атрымлівалі грудное выкормліваньне, рэкамэндуецца працяг выкормліваньня. Для больш цяжкіх выпадкаў можа быць паказаная шпіталізацыя з нутрывенным аднаўленьнем вадкасьці. Антыбіётыкі звычайна не рэкамэндуюцца. Часьцей за ўсё гастраэнтэрытам хварэюць дзеці і жыхары краін, якія разьвіваюцца. Штогод у сьвеце рэгіструецца ад трох да пяці мільярдаў выпадкаў гастраэнтэрыту, каля 1,4 млн. чалавек памірае. Паводле сьмяротнасьці вострыя кішэчныя інфэкцыі саступаюць толькі рэсьпіраторным захворваньням[5].

  1. ^ Singh, Amandeep Pediatric Emergency Medicine Practice Acute Gastroenteritis — An Update // Emergency Medicine Practice. — 2010. — В. 7.
  2. ^ Tate JE, Burton AH, Boschi-Pinto C, Steele AD, Duque J, Parashar UD 2008 estimate of worldwide rotavirus-associated mortality in children younger than 5 years before the introduction of universal rotavirus vaccination programmes: a systematic review and meta-analysis // The Lancet Infectious Diseases. — 2012. — В. 2. — № 12. — P. 136–41. — DOI:10.1016/S1473-3099(11)70253-5
  3. ^ Marshall JA, Bruggink LD The dynamics of norovirus outbreak epidemics: recent insights // International Journal of Environmental Research and Public Health. — 2011. — В. 4. — № 8. — P. 1141–9. — DOI:10.3390/ijerph8041141
  4. ^ Man SM The clinical importance of emerging Campylobacter species // Nature Reviews Gastroenterology & Hepatology. — 2011. — В. 12. — № 8. — P. 669–85. — DOI:10.1038/nrgastro.2011.191
  5. ^ Дроздов С. Г., Покровский В. И., Шекоян Л. А., Машилов В. П. Ротавирусный гастроэнтерит. — М.: Медицина, 1982. — С. 3.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Гастраэнтэрыт
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?