For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Габрэі.

Габрэі

Габрэі
Альбэрт Айнштайн · Майманід · Голда Мэір · Эма Лазарус
Саманазва יהודים
Колькасьць 13-14 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Ізраіль, ЗША, Францыя, Канада, Вялікабрытанія, Расея, Аргентына ды інш.
Мовы іўрыт, ідыш, лядына, ангельская, француская, расейская ды інш.
Рэлігіі юдаізм
Блізкія этнасы арабы, асырыйцы, самарыцяне

Габрэ́і, жыды або габра́і (па-габрэйску: יְהוּדִיםегуды́м) — народ, які узыходзіць да насельніцтва старажытнага Ізраільскага і Юдэйскага царстваў і жыве ў шматлікіх краінах сьвету (з 1948 году існуе таксама габрэйская дзяржава — Ізраіль).

Колькасьць ад 13 да 14 млн чал. (2006, ацэнка), зь іх каля 40 % у ЗША і 35 % у Ізраілі. Таксама існуюць іншыя ацэнкі, згодна якіх сусьветная колькасьць габрэяў складае больш як 17 500 000 чалавек, зь якіх 46% у ЗША, 31% у Ізраілі, 12% у СНД і Балтыі, 6% у Аргентыне і Ўругваі.

Габрэі жывуць больш чым у 110 краінах сьвету. Статыстычны ўлік усіх існых габрэяў сустракае вядомыя цяжкасьці. У розных краінах сьвету рознымі арганізацыямі выкарыстоўваюцца розныя крытэры прыналежнасьці да габрэйства. Адзнакі колькасьці габрэяў у дыяспары засноўваюцца як на дадзеных перапісаў насельніцтва, так і на дадзеных, якія існуюць у габрэйскіх арганізацыяў. Вынікі перапісаў насельніцтва грунтуюцца на пісьмовых апытаньнях насельніцтва, у якіх выбар рэспандэнтам нацыянальнасьці грунтуецца на самаідэнтыфікацыі — самавызначэньні, на якую ў сваю чаргу ўплываюць мясцовыя палітычныя і іншыя ўмовы.

У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 году зарэгістравана 27,8 тыс. габрэяў (у 1989 — 111 тыс.).

Рэлігіяй габрэяў зьяўляецца юдаізм. Гістарычна паняцьці «габрэй» і «юдэй» цесна пераплеценыя і ў большасьці моў неадметныя. У шматлікіх мовах народаў сьвету гэтыя тэрміны пазначаюцца адным словам, што падтрымліваецца юдаізмам.

Гістарычнай і рэлігійнай мовай габрэяў зьяўляецца старажытны іўрыт (мова Талмуда і Торы — г. зн. Бібліі). У сярэднявеччы пад уплывам міграцыі разьвіліся таксама мова ідыш — мова «ашкеназі», г.зн. паўночнаэўрапейскіх (нямецкіх) габрэяў, які зьяўляецца дыялектам нямецкай мовы і ўваходны ў германскую групу моў; а таксама мова ладына — мова нашчадкаў гішпанскіх габрэяў — «сэйфардаў», што зьяўляецца дыялектам гішпанскай і ўваходная ў групу раманскіх моваў. Большасьць габрэяў кажуць у асноўным на мовах краінаў пражываньня. У Ізраілі дзяржаўнай мовай зьяўляецца новы іўрыт, адроджаны ў якасьці гутарковага ў XIX стагодзьдзі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Габрэі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?