For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вікіпэдыя:Форум/Архіў 1.

Вікіпэдыя:Форум/Архіў 1

Сьцяг на галоўнай старонцы

[рэдагаваць крыніцу]

Галасаваньне скончанае. Вынік — выява сьцяга выдаленая. --EugeneZelenko 01:09, 09.06.2005 (UTC)

Ад замежных калег прыйшоў запыт на выдаленьне выявы сьцяга з галоўнай старонцы (глядзіце Абмеркаваньне:Галоўная старонка#Main page flag), бо гэтая выява супярэчыць прынцыпу нэўтральнасьці Вікіпэдыі. З гэтай нагоды прапаную галасаваньне, якое працягнецца да 8 чэрвеня. Спадзяюся, што два тыдні — дастатковы тэрмін. Калі ласка, дадайце свай подпіс пад варыянтам, які Вы падтрымліваеце. Ананімныя галасы не ўлічваюцца.

Czalex 05:20, 25.05.2005 (UTC): у сёньняшнім варыянце выглядае безгустоўна. Дый адштурхоўвае апалітычных

Red_Winged_Duck 06:56, 25.05.2005 (UTC): прапаную зьмяніць варыянт галоўнай старонкі на гэты

і я ня супраць гэтага дызайну --ŹmiŁa 10:02, 25.05.2005 (UTC)
Камэнтар: паглядзіце Вікіпэдыя:Форум#Артыкул тыдня. --EugeneZelenko 02:09, 26.05.2005 (UTC)

Monk 07:12, 25.05.2005 (UTC): Прапаную зьмяніць дызайн, але дызайн вінен быць у бела-чырвоных колерах.

--Zlobny 07:51, 25.05.2005 (UTC)

--Rashed 07:27, 26.05.2005 (UTC) Вядома, Вікіпэдыя павінна адлюстроўваць рэчы, такімі, якімі яны ёсьць, а таксама быць палітычна нэўтральнай. Таму прапаную выдаліць сьцяг і выкарыстоўваць нэўтральныя колеры на галоўнай старонцы (чытай: ня белы ды чырвоны, а нешта апалітычнае, накшталт колераў EN Вікіпэдыі.


--213.184.226.24 18:32, 05.06.2005 (UTC) мне здаецца, што найменш спрэчнай будзе адсутнасьць сьцягоў. мне хацелася б, каб беларуская вікі была проста беларускай, без удакладненьняў - бел-чырвона-белай ці чырвона-зялёнай

Камэнтар: зарэгіструйцеся і выкажыце сваю пазыцыю ізноў. --EugeneZelenko 19:55, 05.06.2005 (UTC)

Zban 12:21, 06.06.2005 (UTC)

--Slaver 04:25, 25.05.2005 (UTC)

Хай застаецца да часу стварэньня лепшага дызайну. Зараз ён ніяк не перашкаджае, ані дызайну, ані іншаму. — W.V.-S. 23:32, 25.05.2005 (UTC)

--Андрэй Ліцьвін 09:46, 26.05.2005 (UTC)

Пакінуць. Наконт дызайну гэта ўжо іншае пытанне, абмяркоўваць яго патрэбна асобна.

--Удзельнік:Юры Сьмірноў 09:46, 26.05.2005 (UTC)

Яно год праз 50, можа, можна было б і выдаліць. Але зараз адзін адзіны варыянт - пакінуць! Кожны сьцяг, сьцяжок, сьцяжочак - гэта як знак, сігнал, маяк, што крычыць, гукае, шэпча, што жыве Беларусь!

--Vovansystems 10:16, 26.05.2005 (UTC)

Незаконна прыняты чырвона-залёны сьцяг не можа выступаць сымболікай Беларускай дзяржавы ці яе частцы ні ў інтэрнэце, ні ў рэальным жыцьці. Стылізаваць выяву бел-чырвона-белага нацыянальнга беларускага сьцягу, безумоўна, трэба (неяк так, напрыклад). Але пытаньне пра тое, што яго трэба пакінуць не павінна ўздымацца. Як і пытаньне пра тое, ці трэба уводзіць «капусту». Трэба ставіць пытаньне «чаму ў беларускай вікіпэдыі яшчэ адсутнічае гэрб "Пагоня" на галоўнай старонцы».

  1. Галасаваньне скончанае 6 чэрвеня 2005 году.
  2. Герб «Пагоня» ня будзе на галоўнай старонцы Вікіпэдыі без афіцыйнага гербу Рэспублікі Беларусь, бо гэта будзе парушэньнем прынцыпу нэўтральнасьці: Вікіпэдыя ня ёсьць рупар апазыцыі, гэтак жа як ня ёсьць голас афіцыйных улад Рэспублікі Беларусь.
EugeneZelenko 02:32, 25.10.2005 (UTC)

Устрымаўся/устрымалася (2)

[рэдагаваць крыніцу]

EugeneZelenko 03:17, 25.05.2005 (UTC)

Устрымліваюся, бо бачу і плюсы і мінусы. Але абмеркаваньне тут не схавае таго факту, што ў нас адбылася свайго кшталту самацэнзура. :( --Rydel 11:38, 09.06.2005 (UTC)

Пакінуць і яшчэ дадаць цяперашні (3)

[рэдагаваць крыніцу]

А чаму б не? --Gabix 09:05, 25.05.2005 (UTC)

А ўвогуле добры варыянт «чырванакрылага качара» :-) --Gabix 09:08, 25.05.2005 (UTC)
Камэнтар: гэты дызайн зрабіў Forion. --EugeneZelenko 02:09, 26.05.2005 (UTC)

-- абодва, існуючы - далежыть да нашай гiсторыi... VasilyS 13:03, 27.05.2005 (UTC)

--Ausvald 22:48, 25.05.2005 (UTC) абодва. З тлумачэньнем.

Артыкул тыдня

[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды прапановы пра выкарыстаньне дызайну ад Forion...

Новы дызайн зьмяшчае Артыкул тыдня. Здаецца, што Вікіпэдыя ўжо дарасла да таго, каб стварыць падобны разьдзел. З гэтай нагоды прапаную пачаць пошук валанцёраў і валанцёрак, якія бы падтрымлівалі разьдзел:

  1. шукалі кандыдатуры
  2. даводзілі да бляску фарматаваньне
  3. выпраўлялі памылкі правапісу і стылю
  4. дадавалі выявы (толькі з правільнымі ліцэнзіямі :-)
  5. правяралі асноўныя факты
  6. сачылі за галасаваньнем
  7. стваралі вытрымкі для галоўнай старонцы

EugeneZelenko 02:23, 26.05.2005 (UTC)

  • ня бачу праблемаў з гэтым. Я валянтэр!--Czalex 20:15, 05.06.2005 (UTC)
  • Зрэшты, і я магу паўдзельнічаць. ;) --Forion 21:01, 10.06.2005 (UTC)

Дызайн Галоўнае старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную разам зь сьцягам перайсьці на дызайн ад Forion. Калі гэта будзе ажыцьцяўлена? --Czalex 23:01, 28.05.2005 (UTC)

Мне здаецца, што гэтыя пытаньні лепей вырашаць паасобку. Усё роўна гэты дызайн трэба дапрацоўваць:
  1. трэба дадаць Зьвязаныя праекты
  2. магчыма падкарэктаваць колеры
  3. лёс Артыкула тыдня пакуль што не вырашаны
EugeneZelenko 01:21, 01.06.2005 (UTC)
Думаю, што цалкам лягічна было б зьмяніць дызайн галоўнай старонкі на дызайн ад Forion. Бо дызайн не патрабуе нейкай асаблівай даспрацоўкі. Прычым, напрыклад, у якасьці кампрамісу, можна было б замяніць Артыкул тыдня на Артыкул месяца, чым мы спрасьцім работу, ды і тым больш, ёсьць валантэр. --Red_Winged_Duck 11:25, 10.06.2005 (UTC)
Пажадана дадаць Зьвязаныя праекты. Я бы гэта зрабіў, але трэба ж колеры ўмець падабраць :-)
Дарэчы, можна зрабіць назву часанезалежнай. Напрыклад Выбраны артыкулen:Featured article; у pl:Artykuł na medal; у ru:Избранная статья).
Валанцёр ёсьць (дарэчы, Вікіпэдыя рызыкуе страціць асноўнага аўтара :-), але трэба зрабіць «інфраструктуру» накшталт en:Wikipedia:Featured articles ці ru:Category:Википедия:Избранные статьи. Канешне, адразу ўсё ня зробіш, але старонка Вікіпэдыя:Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы (мо будзе лепшая назва?) патрэбная.
EugeneZelenko 13:54, 10.06.2005 (UTC)

Пабачыў абмеркаваньне ў расейскай Вікіпэдыі. З гэтай нагоды прапаную абмеркаваць пытаньне, ці мае сэнс набыць wikipedia.by. --EugeneZelenko 03:25, 23.06.2005 (UTC)

Калі будзем мець больш за 10000 артыкулаў, тады й будзе варта абмяркоўваць --Gabix 10:58, 30.06.2005 (UTC)

Прапанова па супрацоўніцтву паміж славянскімі Вікіпэдыямі (з Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko#Slavopedia). --EugeneZelenko 17:04, 16.07.2005 (UTC)

Hello,

I'm Kpjas - an admin from Polish Wikipedia.
Please excuse me I don't speak Belarussian. I would like to let you know and invite you to join a new interWikipedia initiative called Slavopedia. The idea came about the other day in a talk with millosh - an admin from Serbian Wikipedia. In the past few days Slavopedia has gained moderate interest and gathered a small group of Wikipedians mainly from: Russian, Polish, Czech and Serbian Wikipedias.
From our provisional plans emerge three main goals of Slavopedia:

  • cooperation and integration of Slavic Wikipedias based on the common cultural heritage and language roots
  • promotion of an auxillary language Slovio as an experimental platform of communication
  • experiment in interWikipedia cooperation which has never really taken off and is now rather stagnant

Please join us ! We need your involvement and cooperation ! Please see Slavopedia on meta.wikimedia.org and join IRC chat on #slavopedia channel irc.freenode.net Sunday 17-07-2005 20:00 CEST (18:00 UTC). Could you please pass on this info to interested Wikipedians from Wikipedia-Be ?

Best regards,
Kpjas 16:04, 16.07.2005 (UTC)

Калі ласка, усе прапановы і пытаньні пакідайце ў Вікіпэдыя:Славапэдыя. --EugeneZelenko 01:45, 11.08.2005 (UTC)

Межславянская кооперация

[рэдагаваць крыніцу]

Уважаемые, прошу прощения за русский текст, но по-белорусски я грамотно писать не могу (читаю нормально, потому можно отвечать по-белорусски). Не так давно в русской Википедии возникла дискуссия на тему "Межславянской кооперации". Впоследствии аналогичная дискуссия возникла и у нас, в украинском разделе. Несмотря на все проблемы, мне кажется, что по ряду параметров такое взаимодействие может быть весьма полезным (я их излагал на обоих упомянутых страницах). Возможно, кому-либо из белорусов идея поажется интересной, потому прошу почитать и, возможно, присоединяться. Отвечать можно также мне на личную страницу - Shao

Возможно, этот проект станет более жизнеспособным, чем описанный выше.

Да, и ещё одна просьба: не могли бы вы дать мне ссылку на тех участников белорусского раздела, кто занимается темой "Биология"? Я пишу, в основном, тексты такой тематики в украинском разделе, и столкнулся с рядом проблем, которые, возможно, получилось бы решить сообща. Заранее спасибо.

С ув. Shao03:39, 07.08.2005 (UTC)

Насколько помню, подобные статьи пишет Gabix. Биологическая часть, также содержится в статьях, написанных и/или переданных белорусской Википедии Алесем Белым в рамках проекта «Наша Ежа».
Что касается взаимодействия славянских Википедий (да и не только славянских), то считаю (и как могу стараюсь изменить к лучшему) важным наличие interwikis в категориях и использование Commons.
EugeneZelenko 14:08, 07.08.2005 (UTC)
Спасибо. Постараюсь выйти на контакт с Gabix по поводу возможной совместной работы.
С ув. Shao15:56, 07.08.2005 (UTC).

«Навуковыя жамчужыны»

[рэдагаваць крыніцу]

Ангельскія калегі запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў праекце «Навуковыя жамчужыны», як у ангельскай вэрсіі, так і ў беларускай. Мэта праекту — апісаньне найбольш значных навуковых і філязофскіх прац. Падрабязнасьці — на старонцы праекту. --EugeneZelenko 01:50, 21.09.2005 (UTC)


Localized date formats need to be verified

[рэдагаваць крыніцу]

Dear Wikipedians,

I need your help to look at date formats for your language. I created a large list of formats here. Please take a look and fix any mistakes or add any new formats. This will help interwiki bot to match en:April 1, fr:1 avril, ru:1 апреля, zh:4月1日, and all other sites together.

What's needed: Look here at every format for your language, fix any mistakes, note any exceptions (some languages have 1st, 2nd, 3rd, etc naming schemas, or year 1 is written as '1 (year)' unlike all other years).

Also, I would like to receive a bot status on your site for my bot User:YurikBot. It will be mostly involved in interwikies.

Thank you!!!

You can contact me at en:Yurik (--70.192.56.68 21:44, 24.09.2005 (UTC))

I added missing formats except en:User:Yurik/Formats/Month of the Year which is not used yet.
Я дадаў неабходную інфармацыю. У каго будзе магчымасьць, калі ласка, прагледзьце яшчэ раз.
EugeneZelenko 02:34, 25.09.2005 (UTC)

Зьмена дызайну галоўнай старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

На галасаваньне выносіцца пытаньне зьмены бягучага дызайну галоўнай старонкі на дызайн ад Forion. Галасаваньне працягнецца да 5 лістапада. Ананімныя галасы не ўлічваюцца. Калі ласка, зазірніце таксама і ў Вікіпэдыя:Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы.

Галасаваньне скончанае.

  • Падтрымліваю. --EugeneZelenko 02:19, 22.10.2005 (UTC)
  • Падтрымліваю. --Red_Winged_Duck 08:47, 22.10.2005 (UTC)
  • Падтрымліваю. --Віталь_Воранаў 16:03, 22.10.2005 (UTC)
  • Падтрымліваю. [Праўда, я б забраў гэтыя «==» з загалоўкаў…] --Dmy 20:11, 22.10.2005 (UTC)
  • Падтрымліваю, пры ўмове прыбраньня "= =". --Monk 04:47, 24.10.2005 (UTC)
  • Падтрымліваю, таксама з саветам забраньня «==» з загалоўкаў. --Buncic 09:25, 25.10.2005 (UTC)
  • Падтрымліваю. --ŹmiŁa 13:11, 31.10.2005 (UTC)

Вынік: зьмена дызайну галоўнай старонкі прынятая (7 галасоў «за», 0 - «супраць»). --Red_Winged_Duck 11:41, 06.11.2005 (UTC)

Перанос выяваў гербаў у ВікіСховішча

[рэдагаваць крыніцу]

Vector-images.com/geraldika.ru дазволілі выкарыстоўваць выявы гербаў і сьцягоў на ўмовах, якія задавальняюць патрабаваньням ВікіСховішча.

Хацелася б пабачыць гэты яўны дазвол. Дзякуй. --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
Глядзіце commons:Commons:Village pump#Template PD-RU-exempt and geraldika. --EugeneZelenko 13:47, 26.10.2005 (UTC)
Дзякуй. Сапраўды, выдатна. --Monk 22:57, 28.10.2005 (UTC)

З гэтай нагоды плянуецца перанос усіх выяваў у фармаце PNG, якія паходзяць з Vector-images.com/geraldika.ru, з беларускай Вікіпэдыі ў ВікіСховішча. Прапаную абмеркаваць стандарт для назваў файлаў: кірыліца ці лацінскі альфабэт, клясычны правапіс ці наркамаўка. Але трэба прыняць да ўвагі, што гэтыя файлы будуць выкарыстоўваць у іншых Вікіпэдыях удзельнікі і ўдзельніцы, якія хутчэй за ўсё не валодаюць беларускай мовай.

Калі ласка, на загружайце выявы ў ВікіСховішча да супольнага рашэньня.

Мне больш падабаецца наступны фармат: Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Coat of Arms, Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Flag.

EugeneZelenko 04:07, 25.10.2005 (UTC)

Я таксама за варыянт Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Coat of Arms, Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Flag. Толькі назву горада варта пісаць менавіта беларускай лацінкай, бо яна выкарыстоўваецца найчасьцей у беларускіх назвах у той жа ангельскай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 07:50, 25.10.2005 (UTC)
Чаму беларуская лацінка выкарыстоўваецца ў назвах артыкулаў ангельскай Вікіпэдыі і ці павінна гэтак быць — пытаньні асобныя... Але клясычным ці сучасным правапісам? --EugeneZelenko 12:57, 25.10.2005 (UTC)
Наўрад ці лацінка прыдатная для наркамаўкі, таму варта ўжываць лацінку ды клясычны правапіс - маё меркаваньне такое. --Red_Winged_Duck 13:13, 25.10.2005 (UTC)
Чаму ж і не, выкарыстоўваюць жа нешта падобнае да лацінкі на афіцыйных мапах, дзе наркамаўка... --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
Прапаную ўсё ж выкарыстоўваць прабелы заміж дэфісаў у назвах файлаў. Ня бачу ніякіх плюсаў у наяўнасьці дэфісаў, а сутнасьці яны замінаюць. А ў астатнім згодзен. --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
Мне здаецца, што дэфіс лепей за прагал падзяляе назву на часткі. --EugeneZelenko 02:15, 27.10.2005 (UTC)
На мой погляд, Belarus Miadzieł Coat of Arms.gif выглядае больш падзелена за Belarus-Miadzieł-Coat-of-Arms.gif. Хуткі пошук па Commons дазваляе сьведчыць, што некага стандарту там не існуе... --Monk 22:57, 28.10.2005 (UTC)
Ёсьць, напрыклад, стандарт на Flag of <Country>.svg. Чаму падобнаму стандарту не існаваць для гербаў і сьцягаў беларускіх гарадоў?
Прапаную без-дэфісны варыянт: Flag of <Town>, Belarus.png, Coat of Arms of <Town>, Belarus.png, які, на мой погляд, больш адпавядае ангельскай граматыцы.
Яшчэ раз падкрэсьліваю, што выявы трэба загружаць у фармаце PNG, бо GIF дагэтуль ахоўваецца патэнтамі.
EugeneZelenko 03:18, 29.10.2005 (UTC)
Такі варыянт я падтрымліваю. А наконт PNG паўтараю пытаньне - ці ляжаць ужо на геральдыцы PNG, ці трэба проста канвэртаваць з GIF? --Monk 08:13, 29.10.2005 (UTC)
Проста канвэртаваць з GIF. --EugeneZelenko 13:35, 29.10.2005 (UTC)

Зь сёньняшняга дня буду запампоўваць новыя выявы гербаў ў Commons зь імёнамі ў фармаце Coat of Arms of <Town>, Belarus.png. Выглядае на тое, што ніхто ня супраць такога. --Monk 10:32, 31.10.2005 (UTC)

Так. --EugeneZelenko 14:19, 31.10.2005 (UTC)

Не ведаю ці калі небудзь такое пытаньне ўжо абмяркоўвалася ў нашай суполцы, бо я удзельнік адносна новы. Вядома, што бяз рэклямы ў сёньняшнім сьвеце ніхто і нічога ня мае шанцаў на посьпех. Як я разумею Вікіпэдыя ня мае банэраў, але ж ёсьць тысячы іншых спосабаў прамоцыі. Беларуская Вікіпэдыя часам здаецца проста мёртвай, калі ў адзін дзень толькі некалькі рэдагаваньняў. Больш таго мы выразна адстаем нават ад тых моваў, якія не зьяўляюцца галоўнымі дзяржаўнымі мовамі і ад тых краінаў, якія ў дзесяць разоў меншыя. Каб зьмяніць такі стан рэчаў трэба заняцца актыўнай прамоцыяй беларускай вікіпэдыі. Патрэбныя публікацыі пра вольную энцыкляпэдыю ва ўсіх беларускамоўных газэтах, часопісах і інтэрнэт бачынах. Я ўпэўнены, што ў нашай вікіпэдыі вялікі патэнцыял, адно яго трэба выявіць, трэба далучыць людзей, якія ніколі не чулі пра гэты праэкт. --Віталь Воранаў 09:38, 05.11.2005 (UTC)

Не магу сказаць, што рэклямы ня было зусім. Дастаткова пашукаць у Google Вікіпэдыя, Вікіпэдыі і гэтак далей – можна знайсьці некалькі аб'яў. Нельга сказаць, што гэтая дзейнасьць была неяк каардынаваная.
Што датычыцца мэтадаў, то мне здаецца, што дапамагаюць запісы ў блёгах (Rydel, Zmila, Red Winged Duck, Czalex, іншых). І вельмі добра, калі матэрыялы з Вікіпэдыі будуць выкарыстоўваюцца ў іншых сур'ёзных выданьнях, як напрыклад гэта робіць http://radzima.org (у асноўным на ангельскай мове). Рабіць «артыкулы па замове», на мой погляд, ня варта, але калі нагода ёсьць, чаму не нагадаць пра сваё існаваньне? :-)
Мне здаецца, што мае сэнс стварыць старонку, прысьвечаную рэкляме, па прыкладу расейскай (напэўна, штосьці падобнае ёсьць і ў іншых вэрсіях) Вікіпэдыі.
EugeneZelenko 15:33, 05.11.2005 (UTC)


Дадам, што былі матэрыялы пра беларускую Вікіпэдыю на радыё «Свабода», а таксама ў журнале «Студэнцкая думка». Ды і падобна, што пакуль інтэрнэт у нас разьвіты не да такой ступені, каб было шмат актыўнага народу, хто бы быў зацікаўлены ўва ўдзеле ў беларускай Вікіпэдыі. Практычна ў кожнай больш-менш актыўнай беларускамоўнай суполцы ў Сеціве ведаюць пра беларускую Вікіпэдыю, іншая справа, што такіх суполак ня шмат. Асабіста я стараюся Вікіпэдыю піярыць пры нагодзе. Магчыма і варта стварыць старонку, дзе б зьбіраліся матэрыялы ў прэсе (то бок, спасылкі на іх) пра Вікіпэдыю. --Red_Winged_Duck 15:58, 11.11.2005 (UTC)

Даўно нічога для Вікі не пісаў, і хачу адкрыта сказаць, што за апошні год кантэнт змяніўся ў горшы бок. Новыя артыкулы ў асноўным кшталту "Дзевачка ў гольфах", "Мой любімы сабака Лыска" і "Апошняя нізка вершаў паэты NN". Во якую шкоду ШчыраБеларусі нанесла ментальная хвароба пад назвай Постмадэрнізм(ічка) !!! Можа, выбары-2006 нешта паправяць ? не ў тым сэнсе, што зменіцца Найвышэйшае Этнічнае Кіраўніцтва, а ў тым, што разбягуцца ва ўсе бакі імітатары...

Можна было б супрацоўнічаць з кімсьці, хто мае авхоту крыху палепшыць сваю эрудыцыю ў гісторыі нашай кухні. Я б выстаўляў чарнавікі артыкулаў, а рэдактар даводзіў бы іх да энцыклапедычнага выгляду. Тады яны б спатрэбіліся і ў оф-лайн энцыклапедыі. У нармальна адукаваных людзей без постмадэрнісцкіх багаў у галаве атрымалася б, праблема ў часе і матывацыі.

гэта быў Mann Kurt

Не бывае контэнту горшага ці лепшага, бывае контэнт розны. Вікіпэдыя таксама розная, і ня можа і ня будзе тут выключна выкшталцоных энцыкляпэдычных артыкулаў. І постмадэрнізму тут месца і Mann Kurt'у. Кожны піша пра тое, пра што ведае і нельга нікога прымушаць пісаць пра тое, пра што ён ня хоча пісаць. І кожны ўдзельнік тут важны, у незалежнасьці ад таго, што ён піша. Людзі розныя і іх цікавяць розныя тэмы. Вікіпэдыя – гэта не звычайная энцыкляпэдыя, і артыкулы тут могуць зьяўляцца пра тое, што адбываецца ў нас за вакном, у той час, калі папяровая энцыкляпэдыя зафіксуе гэта празь дзесяцігодзьдзі. --Red_Winged_Duck 19:42, 25.12.2005 (UTC)

але факт, што з англ, ням., польскай Вікі можна сёе-тое даведацца пазітывісцкага. А бел. прысвечаная пераважна мэтахвізічным перажыванням. МК

Гэтыя праекты не зьяўляюцца актыўнымі і, на вялікі жаль, спамэры і вандалы іх наведваюць значна часьцей, чым тыя, каму яны цікавыя. Адпаведна, хтосьці павінен марнаваць свой час, прыбіраючы сьмецьце.

На мой погляд існуе два рашэньня праблемы:

  1. Хтосьці будзе даглядаць за гэтымі праектамі і, вельмі пажадана, каб і разьвіваць іх.
  2. Часова заблякаваць іх для далейшых зьменаў, пакуль не будзе рэалізаваны плян 1.

Мне здаецца, што незалежна ад вырашэньня першай праблемы, у ВікіСлоўніку і ВікіКнігах (можа і ў ВікіЦытатніку) варта забараніць лякальную загрузку выяваў, каб выкарыстоўваліся толькі вольныя выявы з ВікіСховішча.

EugeneZelenko 15:30, 14.12.2005 (UTC)

мяркую, я магу заняцца адным з гэтых праектаў. трошкі пагляджу, што там ёсьць, і што туды трэба/варта дадаваць.
магчыма, добрым пачаткам можа быць матар'ялы "Магія мовы" з РС. трэба толькі яшчэ раз спытаць іхні дазвол, і вырашыць, куды іх складваць: у в-слоўнік ці ў в-кнігу
--ŹmiŁa 08:09, 15.12.2005 (UTC)
Яшчэ з гэтай нагоды варта сынхранізаваць пераклады службовых паведамленьняў Вікіпэдыі і CVS вэрсіі LanguageBe.php (прасьцей за ўсё з дапамогай http://bugs.wikimedia.org/). З аднаго боку праца мэханічная, з другога — трэба быць уважлівым і параўноўваць з Language.php. --EugeneZelenko 15:05, 16.12.2005 (UTC)

Дні нараджэньня ўдзельнікаў у календары

[рэдагаваць крыніцу]

Па матывах 21 студзеня, 18 ліпеня, 1970...

На мой погляд гэта ня вельмі сьціпла і для гэтага ёсьць асабістыя старонкі ўдзельнікаў.

EugeneZelenko 16:04, 26.12.2005 (UTC)

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вікіпэдыя:Форум/Архіў 1
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?