For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вялейскае вадасховішча.

Вялейскае вадасховішча

Вадасховішча
Вялейскае
Панарама Вялейскага вадасховішча
Панарама Вялейскага вадасховішча
2008 год
Краіна Беларусь
Плошча 73,6 км²
Плошча вадазбору 4120 км²
Сярэдняя глыбіня 3,7 м
Найбольшая даўжыня 27 км
Найбольшая шырыня 3 км
Даўжыня берагавой лініі 137 км
Вышыня над узроўнем мора 157 м
Аб’ём вады 260 млн м³
Каардынаты 54°29′05″ пн. ш. 27°08′05″ у. д. / 54.48472° пн. ш. 27.13472° у. д. / 54.48472; 27.13472Каардынаты: 54°29′05″ пн. ш. 27°08′05″ у. д. / 54.48472° пн. ш. 27.13472° у. д. / 54.48472; 27.13472
Месцазнаходжаньне Вялейскага вадасховішча
Вялейскае
Вялейскае
Вялейскае

Вялейскае вадасховішча (Вялейскае мора) — найбуйнейшае вадасховішча Беларусі, на сутоках Вяльлі з Сэрваччу, Ільліяй, Касуткай. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад места Вялейкі. Галаўное гідразбудаваньне Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Плошча паверхні 64,6 км². Даўжыня 27 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13 м, сярэдняя складае 3,7 м. Аб'ём запаўненьня 238 млн. м³[1].

Уздоўж берагоў вадасховішча стаяць места Вялейка, гістарычнае мястэчка Вязынь, вёскі Рабунь, Сосенка, Чыжэвічы. На плаціне вадасховішча разьмяшчаецца Вялейская ГЭС.

Катлавіна рачнога тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы спадзістыя, пераважна пад лесам. Берагавая лінія слабапарэзаная, у месцах утоку рэкаў буйныя затокі. Берагі нізкія, маюць вышыню 0,5—1 м, складаюцца зь пяскоў і суглінкаў. Вадазбор (плошча 4120 км²) знаходзіцца ва ўсходняй частцы Нарачанска-Вялейскай нізіны. Рэльеф спадзіста-хвалісты, грунты — розназярністыя пяскі, у паніжэньнях тарфянікі. Каля 35% пад мяшаным лесам і хмызьняком, 7% пад балотамі і забалочанымі землямі, 30% пад ворывам.

Дно высьцілаецца розназярністымі пяскамі, пад тарфянікамі да 15% плошчы. На паўднёвым беразе пясковыя пляжы. Мае 10 выспаў, берагі якіх актыўна размываюцца.

Вадасховішча сярэднеэўтрофнае. Упадаюць рэкі Жучка, Орпа і Грэзьніца. Зарастае нязначна, агульная плошча зарастаньня каля 10%.

На мелкаводьдзі асобныя дзялянкі рдзестаў і драсёну земнаводнага.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, верхаводка ды іншыя віды рыбаў.

На выспах гняздоўі чаек, качак, у асобныя гады — лебедзяў[2].

Будаваньне вадасховішча пачалі ў 1968 годзе, пры тым затапілі 9 вёсак[3]. Дзеля павелічэньня водазабесьпячэньня Менску частку сьцёку больш паўнаводных рэк Беларусі перакінулі ў раку Сьвіслач. Адначасна з будаваньнем вадасховішча зрабілі водны канал, якім воды Вяльлі пачалі перакідваць у Сьвіслач з уздымам на ўзровень больш за 70 мэтраў. У 1973 годзе перакрылі раку Вяльлю. У пачатку 1975 году воды вадасховішча накіравалі каналам да Менску.

У кастрычніку 1995 году пачалося будаваньне Вялейскай ГЭС, а ў красавіку 1998 году першую чаргу ГЭС увялі ў эксплюатацыю з падлучэньнем у энэргасыстэму «Менскэнэрга». У красавіку 2002 году пачала працаваць другая чарга. Агульная ўсталяваная магутнасьць ГЭС склала 1000 кВт (за год 7,5 млн кВт электраэнэргіі).

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 453.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 454.
  3. ^ Лазоўская Т. Памяці былых вёсак // Мясцовае самакіраваньне. — 3 траўня 2012. — № 9 (281). — С. 1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вялейскае вадасховішча
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?