For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Васіль Сьліпак.

Васіль Сьліпак

Васіль Сьліпак
Василь Ярославович Сліпак
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1974
Месца нараджэньня Львоў, УССР
Дата сьмерці 29 чэрвеня 2016 (41 год)
Месца сьмерці с. Луганскае, Украіна
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d][1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Гады дзейнасьці 1992—2016
Жанры клясычная музыка, опэра
Вакал бас-барытон[d] і барытон
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Залатая Зорка
Сайт wassylslipak.com

Васіль Яраслававіч Сьліпак (па-ўкраінску: Василь Ярославович Сліпак; 20 сьнежня 1974, Львоў, УССР — 29 чэрвеня 2016, с. Луганскае) — украінскі опэрны сьпявак, саліст Парыскай нацыянальнай опэры[3][4], валянтэр, удзельнік баявых дзеяньняў падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны ў складзе дабравольніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар». Герой Украіны.[5]

Нарадзіўся ў Львове. Выхаванец Львоўскай харавой капэлы «Дударык»,[6] у 1997 годзе скончыў Львоўскую музычную акадэмію імя Лысенкі.[6] Пасьля сканчэньня навучаньня яго запрасілі ў Парыскую опэру «Опэра Бастылія».

У Францыі Сьліпак сьпяваў у «Гранд-Апэра», «Атэнэй», опэра «Бастылія», а таксама ў опэрных тэатрах гарадоў Масі, Ліёну, Сэнт-Эт’ену.[7]

Парыская аўдыторыя называла яго Мэфістофэлем з-за выдатнага выкананьня гэтай партыі ў опэры Шарля Гуно «Фаўст».[8]

Калі пачаўся «Эўрамайдан», з-за падпісанага з опэрай кантракту Сьліпак ня мог паехаць у Кіеў, але ён падтрымліваў пратэстоўцаў у Парыжы: арганізоўваў украінскія акцыі і быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Fraternité Ukrainienne» («Украінскае братэрства»).

Калі ва ўсходняй Украіне пачаўся канфлікт, сьпявак вырашыў ехаць туды. Ён ваяваў у шэрагах «Правага сэктару», у 7-м асобным штурмавым батальёне. На вайне ён карыстаўся пазыўным «Мэфістофэль», якую дзеля зручнасьці скарацілі на «Міф».

Сьліпака забіў снайпэр падчас атакі сэпаратыстаў паблізу Дэбальцава.[8]

Пахавалі сьпевака ў родным Львове.

20 лютага 2017 году — пасьмяротна нададзена званьне Герой Украіны з ордэнам «Золота Зірка» — «за виняткову мужність і героїзм, виявлені у захисті державного суверенітету та територіальної цілісності України, самовіддане служіння Українському народові».[9][10]

Асноўныя опэрныя партыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Эскамілья / «Кармэн» / Жорж Бізэ
  • Фігаро / «Жаніцьба Фігаро» / Вольфганг Амадэй Моцарт
  • Рамфіс / «Аіда» / Джузэпэ Вердзі
  • Барыс / «Барыс Гадуноў» / Мадэст Мусаргскі
  • Ігар / «Князь Ігар» / Аляксандр Барадзін
  • Князь Грэмін / «Яўген Анегін» / Пётр Чайкоўскі
  • Камандор, Мазэта / «Дон Жуан» / Вольфганг Амадэй Моцарт
  • Ліндорф, Дапэртута, Капэліўс, Міракл / «Казкі Гофмана» / Жак Афенбах
  • Спарафучыле / «Рыгалета» / Джузэпэ Вердзі
  • Зарастра, Аратар пасьвечаных, прынц Прыст / «Чароўная флейта» / Вольфганг Амадэй Моцарт
  • Сьмерць / «Імпэратар Атлянтыды» / Віктар Ульман
  • Дон Жуан / «Дон Жуан» / Вольфганг Амадэй Моцарт
  • Кален / «Багема» / Джакама Пучыні
  • Мэфістофэль / «Фаўст» / Шарль Гуно
  • Банко / «Макбэт» / Джузэпэ Вэрдзі
  • Джавані Прачыда / «Сыцылійская ўсяночная» / Джузэпэ Вердзі
  • Філіп Другі / «Дон Карлас» / Джузэпэ Вердзі
  • Базіліё / «Сэвільскі цырульнік» / Джаакіна Расіні
  • Ральф / «Пэрцкая прыгажуня» / Жорж Бізэ
  • Граф Радольфа / «Самнамбула» / Вінчэнца Беліні
  • Дон Альфонса / «Так паступаюць усе» / Вольфганг Амадэй Моцарт
  • Дэман / «Дэман» / Антон Рубінштэйн
  • Сьвятар, Барсук, Лясьнік / «Прыгоды хітрай Лісічкі» / Леаш Яначак
  • Гальперин Ю. Е. Признания. Городские романсы на стихи А. С. Пушкина. Для голоса и фортепиано. — Москва: Музыка, 2003. — 28 с.[2][3] (рас.)
  • Галаджун М. Модифікація образу П'єро у циклічних вокальних творах А. Шонбрега та О. Козаренка [Электронны рэсурс] / М. Галаджун // Київське музикознавство. — 2014. — Вип. 49. — С. 38-46. — Рэжым доступу: [4] (укр.)
  • Коменда О. І. Жанрово-інтонаційні джерела тематизму камерної кантати Олександра Козаренка «П'єро мертвопетлює» [Электронны рэсурс]/ О. І. Коменда // Українська культура: минуле, сучасне, шляхи розвитку. — 2012. — Вип. 18(1). — С. 162—165. — Рэжым доступу: [5] (укр.)
  • Коменда О. І. Рання творчість Олександра Козаренка: початок формування індивідуальності композитора і піаніста [Электронны рэсурс]/ О. І. Коменда // Українська культура: минуле, сучасне, шляхи розвитку. — 2013. — Вип. 19(1). — С. 197—204. — Рэжым доступу: [6] (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Васіль Сьліпак
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?