For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Васілевічы.

Васілевічы

Васілевічы
лац. Vasilevičy
Адміністрацыя места
Адміністрацыя места
Герб Васілевічаў Сьцяг Васілевічаў
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Горад з: 1971
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі
Гарадзкі савет: Васілевіцкі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 3324 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2340
Паштовы індэкс: 247550
СААТА: 3245503000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°14′50″ пн. ш. 29°49′38″ у. д. / 52.24722° пн. ш. 29.82722° у. д. / 52.24722; 29.82722Каардынаты: 52°14′50″ пн. ш. 29°49′38″ у. д. / 52.24722° пн. ш. 29.82722° у. д. / 52.24722; 29.82722
Васілевічы на мапе Беларусі ±
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Васіле́вічы[2]места ў Беларусі, каля ракі Ведрычу. Уваходзяць у склад Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3324 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 45 км на захад ад Рэчыцы, за 86 км ад Гомелю. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Каленкавічы, Хвойнікі), аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю ГомельКаленкавічы.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васілевічы ўпершыню ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва. Паводле Літоўскай мэтрыкі, у 1466 годзе вёскай валодала зямянка Іванава.

На 1560 год, згодна з рэвізіяй Рэчыцкага староства, у Васілевічах знаходзіліся 17 дымоў і 7 службаў; празь вёску праходзіў гасьцінец РэчыцаМазыр. Пэўны час маёнткам валодалі Патоцкія, потым Масальскія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Васілевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні графаў Юдзіцкіх. На 1795 год у сяле Васілевічах было 57 двароў, дзейнічала царква Сьвятога Мікалая (у ёй захоўваліся спавядальныя ведамасьці з 1800 году і мэтрычныя кнігі з 1822 году). У 1825 годзе замест старой збудавалі новы драўляны будынак царквы.

На 1857 год у Васілевічах было 92 двары. У 1866 годзе ў сяле адкрылася народная вучэльня, дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа. У 1878 годзе на ўскраіне Васілевічаў, дзе залягае найглыбейшы на Палесьсі тарфянік, пачала працаваць мэтэастанцыя дзеля вывучэньня клімату Палесься. У 1882 годзе сяло ўпамінаецца ў кнізе «Живописная Россия»:

« Вялікая скарбовая вёска Васілевічы ляжыць на рубяжы непраходных балот, называемых Хмяльніцкімі. Тут тры царквы і касьцёл. Непадалёк ад Васілевічаў знаходзяцца студні, якія называюцца «заўжынамі». Паданьне гаворыць, што іх збудавалі на загад вялікай княгіні Вольгі. Гэта апошнія населеныя пункты. Далей цягнецца панства туманаў, лясоў, балот.[3] »

15 лютага 1886 году ў Васілевічах адкрылася чыгуначная станцыя на лініі ЛунінецГомель, сяло пачало хутка забудоўвацца. У гэты час тут было 116 двароў. На 1890 год Васілевічы былі цэнтрам воласьці, у склад якой уваходзілі 17 паселішчаў з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло (294 двары) і пасёлак (4 двары). У сяле дзейнічаў юдэйскі малітоўны дом, працавалі хлебазапасны магазын, 5 крамаў, 2 ветравыя і 2 конныя млыны, 2 кузьні і 2 карчмы. У 1904—1913 гадох у Васілевічах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравой машынай; ягоная прадукцыя прадстаўлялася на Сусьветнай выставе ў Бэльгіі ў 1905 годзе, дзе атрымала Вялікі Залаты мэдаль. На 1909 году існавалі аднайменныя сяло (460 двароў) і чыгуначная станцыя (7 будынкаў). 23 верасьня 1911 году пачала працу чыгуначная лінія Васілевічы — Хвойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка вытворчасьці шпуляў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васілевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1918 году вёску занялі нямецкія войскі. 30 лістапада таго ж году — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Васілевічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4], аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 26 красавіка 1919 году Васілевічы сталі цэнтрам воласьці Гомельскай губэрні. У пачатку сакавіка — чэрвені 1920 году вёску займалі польскія войскі.

8 сьнежня 1926 году Васілевічы вярнулі ў склад БССР. У 1925—1927 гадох тут працаваў лясны тэхнікум, які да гэтага месьціўся ў Гомелі, а потым ў Будзе-Кашалёве. У гэты ж пэрыяд працавалі торфазавод, 2 кузьні, сьлясарная майстэрня, паравы млын, цагельня, смалярня, дрэваапрацоўчая майстэрня, сямігадовая школа, хата-чытальня, лякарня. З 8 сьнежня 1926 да 4 жніўня 1927 году і з 20 лютага 1938 да 16 верасьня 1959 году Васілевічы былі цэнтрам раёну, які да 1954 году ўваходзіў у склад Палескай вобласьці, а з 1954 году — у склад Гомельскай вобласьці. У 1927—1938 гадох і з 1959 году сяло знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне. У 1934 годзе ў Васілевічах пачала працаваць машына-трактарная станцыя. 15 ліпеня 1935 году паселішча атрымала статус мястэчка. У Другую сусьветную вайну з 25 жніўня 1941 да 18 сьнежня 1943 году Васілевічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

20 красавіка 1950 году Васілевічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, а 19 лістапада 1971 году — афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня[5].

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 956 чал.[6]; 1885 год — 1057 чал.[7]; 1897 год — 1704 чал. у сяле Васілевічах і 20 чал. у пасёлку Васілевічах
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2564 чал. у сяле Васілевічах і 31 чал. на станцыі Васілевічах; 1959 год — 6,4 тыс. чал.; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1991 год — 5,8 тыс. чал.; 1995 год — 5,1 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 4,4 тыс. чал.[9]; 2006 год — 4,4 тыс. чал.; 2008 год — 4,4 тыс. чал.; 2009 год — 3923 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 3353 чал.[11]; 2017 год — 3349 чал.[12]; 2018 год — 3324 чал.[1]

У Васілевічах працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і мастацкая школы, школа-інтэрнат.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Плян Васілевічаў складаецца з кароткіх шыротных вуліц, зьвязаных 2 магістральнымі вуліцамі. Забудова цагляная і драўляная.

Прадпрыемствы харчовай (бровар), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Васілевічы — чыгуначны вузел, лініі на Гомель, Каленкавічы, Хвойнікі. Аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю ГомельКаленкавічы.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Мікалая (1934)
  • Юры Захаранка (1952—1999?) — былы міністар унутраных справаў Беларусі і апазыцыйны палітык, зьнік
  • Уладзімер Казлоў (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет
  • Сьцяпан Лаўшук (нар. 1944) — беларускі літаратуразнавец, пісьменьнік
  • Іван Навуменка (1925—2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец
  • Валеры Ціхіня (нар. 1940) — навуковец-праўнік, сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 278.
  3. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 320.
  6. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 126.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 319.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 23.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 318.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Васілевічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?