For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вандэйскае паўстаньне.

Вандэйскае паўстаньне

Мазаіка са сцэнай падпалу рэспубліканцамі паўстанцаў, якія схаваліся ў званіцы (25 студзеня 1793)

Вандэйскае паўстаньне (па-француску: Guerre de Vendée) — узброены контрарэвалюцыйны выступ сялянаў, шляхты й духавенства з заходне-францускага дэпартамэнту Вандэя пад каталічна-манархічнымі лёзунгамі ўвесну 1793 году. Адным з чыньнікам паўстаньня называюць прымусовы набор у рэвалюцыйную армію. У сакавіку 1793 году ў мястэчку Шале моладзь расправілася з камандзірам мясцовай нацыянальнай гвардыі. Праз тыдзень праціўнікі рэкруцкіх набораў сутыкнуліся з рэспубліканцамі ў Машэкулі: кошт ахвяраў сярод апошніх пайшоў на сотні. На берагах Люары паўстаў атрад паўстанцаў, які ўзначалілі гандляр палатном Жак Катэліно й лясьнічы Жан-Нікаля Стафле. Неўзабаве, у сярэдзіне сакавіка, у сутычцы зь ім была разьбіта невялікая рэспубліканская армія ў 3 тысячы чалавек. Да кіраўніцтва ўзброеных атрадаў пачалі прыцягваць мясцовую шляхту. Вандэйцы зьяўляліся прыхільнікамі караля й каталіцызму. Войска вандэйцаў называла сябе «Каралеўскай каталіцкай арміяй». У чэрвені войскі вандэйцаў занялі горад Самюр, адкрыўшы сабе дарогу на Парыж, але ісьці на сталіцу не адважыліся. Наадварот, яны павярнулі на захад, увайшлі ў Анжэ, пакінуты ўладамі й абаронцамі, і ў канцы чэрвеня распачалі аблогу Нанту, разьлічваючы на ​​дапамогу ангельцаў. Нант усё-такі атрымалася ўзяць.

У ходзе вандэйскае вайны й пасьля яе сумную вядомасьць набылі так званыя «пякельныя калёны генэрала Цюро», дзеяньні якіх некаторыя дасьледчыкі характарызуюць як франка-францускі генацыд[1]. У ходзе здушэньня паўстаньня, а таксама ў ходзе наступных карных апэрацыяў супраць контрарэвалюцыйна настроенага насельніцтва Вандэі былі без суду забітыя больш за 10 тысячаў чалавек абодвух полаў, у тым ліку сваякі й сябры сем’яў удзельнікаў паўстаньня, сьвятары, манахі й манашкі. З фактаў генацыду насельніцтва Брэтані карнымі калёнамі найбольш вядомыя «Нанцкія ўтапленьні», замяніўшыя сабой пакараньні на гільятыне за кошт большай хуткасьці й масавасьці.

Збольшага паўстаньні ў Брэтані й Нармандыі можна растлумачыць больш позьнім далучэньнем гэтых абласьцей да Францыі й наяўнасьцю сярод іхняга насельніцтва моцнай каталіцкай веры. Да цяперашняга часу ў гэтых рэгіёнах захоўваюцца пракаталіцкія й манархічныя погляды, незвычайныя для сучаснай сэкулярнай Францыі. Пасьля супраціў вандэйцаў стаў сымбалем барацьбы для белага руху ў Расеі.

  1. ^ Secher, Reynald (1986). «Le genocide franco-francais: La Vendee-Venge». Presses universitaires de France.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вандэйскае паўстаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вандэйскае паўстаньне
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?