For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Валійская мова.

Валійская мова

Валійская
Cymraeg
Ужываецца ў
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў
  • 724 000 чал.
Клясыфікацыя Індаэўрапейская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ўэйлзе
Рэгулюецца Камісіяй па валійскай мове
Статус: 2 Правінцыйны[d][3]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 cy
ISO 639-2(Б) cym
ISO 639-2(Т) cym
ISO 639-3 cym

Валі́йская мова (таксама ўэ́йлская або кі́мрская мова) — у вадрозьненьне ад ўэйлскай анґельскай (дыялектнага варыянту анґельскае мовы ўва Ўэйлзе), належыць да брыцкае ґрупы кельцкіх моваў, распаўсюджаная ў заходняй частцы Брытаніі — Ўэйлзе (па-валійску: Cymru), а таксама ў Чубуце — калёніі валійцаў-эміґрантаў у рэґіёне Патаґоніі ў Арґентыне[4].

Паводле зьвестак перапісу 2001 году, 611 000 чалавек, ці 20,5 % насельніцтва Ўэйлзу, валодаюць валійскай (у параўнаньні з 18,5 % ў 1991-м)[5]; тымчасова перапіс сьведчыць, што 25 % жыхароў Уэйлзу нарадзіліся па-за ягонымі межамі. Колькасьць носьбітаў у іншых частках Вялікабрытаніі дакладна не вядомая, але параўнальна вялікая ў асноўных местах і ўздоўж мяжы Ангельшчыны з Уэйлзам. Паводле ацэнак тэлеканалу S4C, у 1993 годзе ў Ангельшчыне жыло каля 133 000 чалавек, што разумеюць валійскую; больш як траціна зь іх былі засяроджаныя ў раёне Вялікага Лёндану[6]. Апроч таго, носьбіты мовы жывуць у Канадзе (3160 паводле зьвестак Ethnologue[7]) і ЗША (2655[8]).

Адсотак носьбітаў валійскае мовы ў розных графствах Уэйлзу

Сярод носьбітаў валійскае мала тых, хто не валодае анґельскай (апроч валійцаў даліны Чубут, для якіх другою мовай зьяўляецца гішпанская)[9]. Але вельмі многія лічаць за лепшае карыстацца валійскаю, а не анґельскай мовай. Выбар мовы прамоўцам можа зьмяняцца ў залежнасьці ад аб'ектнае вобласьці (зьява, вядомая ў лінґвістыцы як «код-сўітчынг», альбо пераключэньне кадоў), адбываецца й зьмешваньне кадоў — дамешак ангельскіх словаў да жывое мовы.

Нягледзячы на тое, што валійская ёсьць мовай меншасьці й адчувае ціск з боку анґельскай мовы, у другой палове XX стагодзьдзя ўзрастала яе падтрымка адначасова з уздымам нацыяналістычных палітычных арґанізацыяў, такіх як партыя Ўэйлзу (Plaid Cymru) і Таварыства валійскае мовы (Cymdeithas yr Iaith Gymraeg).

Як першая мова валійская пераважна распаўсюджаная на збольшага сельскіх поўначы й захадзе, але людзей, якія добра размаўляюць па-валійску, можна сустрэць па ўсім Уэйлзе. Аднак у вялікіх местах на поўдні (Кардыф, Ньюпарт) валійская мова амаль што не выкарыстоўваецца [10][11].

Валійская мова жывая, яна прысутнічае ў штодзённым ужытку многіх тысячаў людзей. Ўэйлскі моўны акт (1993)[12] і Ўэйлскі ўрадавы акт (1998)[13] прадугледжваюць роўнасьць валійскае й анґельскае моваў. Грамадзкія органы павінныя распрацаваць і рэалізаваць Праґраму валійскае мовы. Таму мясцовыя рады й Нацыянальная асамблея Ўэйлзу ўжываюць валійскую мову як афіцыйную, выдаюць афіцыйныя друкаваныя матэрыялы й паведамленьні з валійскімі вэрсіямі (інфармацыя мясцовае рады, бібліятэчныя лісты, лісты з школы бацькам), а ўсе дарожныя ўказальнікі ўва Ўэйлзе павінныя быць на валійскай і анґельскай мовах, улічваючы й валійскія варыянты геаграфічных назваў. Гэта значыць, што нават дзеці тых, хто прыехаў ва Ўэйлз, зь цягам часу набываюць пэўныя веды ў валійскай мове.

Урад Вялікабрытаніі ратыфікаваў Эўрапейскую хартыю рэгіянальных моваў альбо моваў меншасьцяў у дачыненьні да валійскае мовы [14].

Валійская мова набыла вялікую глядацкую аўдыторыю пасьля стварэньня ў лістападзе 1982 году тэлевізыйнага каналу S4C (Sianel Pedwar Cymru, «4-ы канал, Ўэйлз»), што вяшчае ў прайм-тайм толькі на валійскай[15][16].

У вадпаведнасьці з Законам аб грамадзянстве Вялікабрытаніі 1981 году, валоданьне валійскай, нароўні з валоданьнем ангельскай ці шатляндзкай, ёсьць дастатковаю ўмовай выкананьня крытэру веданьня мовы для натуралізацыі[17].

  1. ^ ScriptSource - United Kingdom
  2. ^ ScriptSource - Argentina
  3. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  4. ^ Артыкул пра валійскую дыяспару ў Патагоніі
  5. ^ Параўнаньне зьвестак перапісу 1991 і 2001 гадоў на сайце Камісіі па валійскай мове Архіўная копія
  6. ^ Вынікі дасьледаваньня S4C
  7. ^ Зьвесткі па мовах Канады паводле Ethnologue
  8. ^ Зьвесткі па валійскай мове ў ЗША Архіўная копія
  9. ^ Характарыстыка валійскае мовы паводле Ethnologue
  10. ^ Кароткае рэзюмэ па выніках перапісу 2001 году
  11. ^ Табліцы валоданьня валійскаю мовай па абласьцёх Уэйлзу (2001)
  12. ^ Тэкст «Закону аб валійскай мове» 1993 году
  13. ^ Тэкст «Закону аб кіраваньні ўва Ўэйлзе» 1998 году
  14. ^ Рэзюмэ далучэньня валійскай мовы да Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў і моваў меншасьцяў ад Вялікабрытаніі Архіўная копія
  15. ^ Карпарацыйная палітыка каналу S4C}
  16. ^ Палажэньне каналу S4C аб валійскай мове ў кантэксьце ўзаемадзеяньня з грамадзкасьцю
  17. ^ Рэглямэнт праверкі адпаведнасьці веданьня мовы і брытанскага ладу жыцьця пры натуралізацыі
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Валійская мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?