Валуеўскі цыркуляр
Валуеўскі цыркуляр | |
Цыркуляр | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падпісант / выдавец | Пётар Валуеў[d] |
Валу́еўскі цыркуля́р (па-расейску: валу́евский циркуля́р) — прадпісаньне міністра ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі П. А. Валуева ад 18 ліпеня 1863 году, накіраванае ў Кіеўскі, Маскоўскі ды Пецярбургскі цэнзурныя камітэты, аб спыненьні друкаваньня літаратуры на ўкраінскай мове (фактычна пад забарону патрапіла і беларуская мова). Да пропуску цэнзурай дазваляліся «толькі такія творы на гэтай мове, якія належаць да вобласьці вытанчанае літаратуры».
Па першачатковых плянах дзеяньне цыркуляру павінна было трываць да сканчэньня паўстаньня 1863—1864 гадоў, але дэ-факта ён дзейнічаў да пачатку XX ст., ды ў 1876 годзе быў дапоўнены Эмскім указам.
Палітыка русіфікацыі на акупаваных Расеяй тэрыторыях у XVIII—XX стагодзьдзях | |
---|---|
Паводле акупаваных тэрыторыяў |
|
Арганізатары і праваднікі русіфікацыі |
|
Змагары з русіфікацыяй |
|
Іншае |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.