For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Басконія.

Басконія

Басконія
бас. Euskal Herria
[[Герб Краіны Басконія няма ў сьпісе! |Герб]]
Разьмяшчэньне Басконіі
Разьмяшчэньне Басконіі
Афіцыйная мова:
Плошча: 20 947 км²
Насельніцтва: 3155597
Валюта: эўра (€)
Дамэн верхняга ўзроўню: .eus
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Краі́на Ба́скаў (па-басконску: Euskal Herria, па-гішпанску: País Vasco, па-француску: Pays basque) — назва айчыны баскаў[1]. Разьмешчаная на захадзе Пірэнэяў, на мяжы між Францыяй і Гішпаніяй, на беразе Біскайскай затокі. Займае тэрыторыі цяперашніх аўтаномных супольнасьцяў Краіна Баскаў і Навара ў Гішпаніі ды Паўночнай Краіны Баскаў у Францыі[2][3].

За рымскім часам Краіну Баскаў насялялі плямёны васконаў, вардулаў, карыстаў, аўтрыгонаў, бэронаў, тарбэлаў і сыбулятаў. Апошнім разам яны згадваюцца ў V стагодзьдзі і бясьсьледна асымілююцца, толькі васконы расьсяляюцца шырэй. У 824 року яны заснавалі Каралеўства Памплёны.

Да IX стагодзьдзя тэрыторыя між рэкамі Эбрай і Гаронай называлася Васконіяй. На пераломе тысячагодзьдзяў яна была раздробленай на мноства графстваў і віконцтваў і належала Навары, але да канца XII стагодзьдзя анэксаваная Кастыліяй. Віконцтвы Ляпурдзі і Субэроа ў выніку Стогадовай вайны дасталіся Францыі, а Навару ў 1512—1524 роках заваявала Гішпанія. Навара на поўнач ад Пірэнэяў, нягледзячы на абвяшчэньне незалежнасьці, да 1620 року была ўлучаная ў склад Францыі.

З пачаткам гішпанскай інквізыцыі заснаваныя Наварскі каралеўскі трыбунал і Трыбунал дыяцэзійны; адбыўся шэраг судоў над падазраванымі ведзьмамі і герэтыкамі, кульмінацыяй якіх сталіся працэсы 1609—1611 рокаў(d).

Аўтаномія Францускай Краіны Баскаў паступова зьмяншалася, а пасьля Францускай рэвалюцыі адбылася адміністрацыйная рэформа, якая ўтварыла дэпартамэнт Атлянтычныя Пірэнэі. У Паўдзённай Краіне Баскаў рэгіянальныя хартыі трымаліся ўсутыч да Карлісцкіх войнаў, прыхільнікамі якімі былі і баскі. У 1876 року хартыі былі скасаваныя, што стала прычынай паўстаньня басконскага нацыяналізму.

Нацыяналісты спрабавалі дабіцца самакіраваньня, і прыдатная магчымасьць зьявілася пасьля абвяшчэньня ў 1931 Другой рэспублікі; для гішпанскай часткі Краіны Баскаў быў падрыхтаваны праект Статуту(d), які, аднак, ня быў прыняты. За дыктатурай Франсіска Франка былі створаныя аўтаномныя супольнасьці Краіна Баскаў і Навара з абмежаваным самакіраваньнем. Вялікая частка басконскага грамадзтва дагэтуль робіць спробы здабыцьця большай самастойнасьці, часам гвалтоўнымі захадамі (ЭТА). З францускага боку баскі ўвогуле ня маюць якога-кольвек адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ці палітычнага прызнаньня.

Асноўны артыкул: Басконская мова
Адсотак беглых носьбітаў басконскай мовы (тэрыторыі, дзе басконская мова ня родная, уключаныя ў прамежак 0—20%)
Адсотак навучэнцаў басконамоўных школаў (2000—2005)

У гішпанскай і францускай частках Басконіі цяпер пераважаюць адпаведна гішпанская і француская мовы, якія ёсьць мовамі навучаньня. Нягледзячы на параўнальна маленькую тэрыторыю краю, басконская мова займела шмат дыялектаў, што таксама ёсьць адной з прычынаў карыстаньня гішпанскай ці францускай мовамі ў якасьці lingua franca. Агульнабасконскі моўны стандарт быў ухвалены толькі напрыканцы 1960-х рокаў, але стаў неабходным крокам на паразуменьні між носьбітамі розных гаворак хоць бы ў адукацыйных мэтах.

У наш час у Басконскай аўтаномнай супольнасьці Гішпаніі баскі маюць пэўную культурную і палітычную самастойнасьць, а басконская мова зьяўляецца дзяржаўнай нароўні з гішпанскай. Мясцовыя ўлады заахвочваюць выкарыстаньне роднай мовы, аднак фактычна ёю размаўляе хіба чвэрць Краіны Баскаў. Паводле ацэнак з 650 000 басконамоўных чалавек каля 550 000 жывуць на гішпанскім баку, рэшта — у францускай частцы[4].

ЮНЭСКО ацэньвае стан басконскай мовы ў Францускай Басконіі як уразьлівы.

Матч між „Атлетыкам“ і мадрыдзкім „Рэалам

Найбольш масавым спортам у Басконіі, як і ва ўсёй Гішпаніі ды Францыі, ёсьць футбол. Наймацнейшыя клюбы — гішпанскія Атлетык Більбао, Рэал Сасьедад, Асасуна, Эйбар, Алявэс, Рэал Уніён і Баракальда. Атлетык Більбао намагаецца прымаць у склад толькі басконскіх футбалістаў.

Папулярныя таксама роварны спорт і рэгбі-юньён.

  • Басконская кухня
  • Басконская міталёгія
  • Баскі
  1. ^ Trask, R.L. The History of Basque Routledge: 1997 ISBN 0-415-13116-2
  2. ^ Zazpiak bat (siete en una): el País Vasco de Pío Baroja (гішп.)
  3. ^  Azkue, Resurrección María de Euskaleŕiaren yakintza = Literatura popular del País Vasco. — 3rd. — Bilbao: Eukaltzaindia. — ISBN 84-239-2550-1
  4. ^ Basque language. English Pen (13 May 2004).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Правінцыі Басконіі

Каардынаты: 42°52′55″ пн. ш. 1°55′01″ з. д. / 42.88194° пн. ш. 1.91694° з. д. / 42.88194; -1.91694

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Басконія
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?