For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Арыентал-мэтал.

Арыентал-мэтал

Арыентал-мэтал
Стылістычнае паходжаньнемэтал, усходняя музыка
ПаходжаньнеСярэдзіна 1990-х, Ізраіль, Сынгапур, Армэнія (СССР)

Арыентал-мэтал (па-ангельску: Oriental metal — «усходні мэтал») — паджанр фолк-мэталу, які зарадзіўся ў сярэдзіне 1990-х у Ізраіле, Сынгапуры й Армэніі. Першапраходцамі жанру сталі ізраільскія гурты Orphaned Land, Melechesh, Salem, сынгапурскі Rudra й армянскі Ayas.

Прагрэсіў-мэтал гурт Orphaned Land, сфармаваны ў 1991 годзе ў Ізраіле, выпусьціў свае першае дэма ў 1993 годзе й хутка прыцягнуў да сабе ўвагу лэйблаў сваім незвычайным гучаньнем. Дэбютны альбом «Sahara» выйшаў у 1994 годзе. Іхняя музыка зьмшчала элемэнты арабскага фолку. Існуе распаўсюджанае меркаваньне, што Orphaned Land зьяўляюцца вынаходнікамі жанру, названага «арыентал-мэтал»[1]. Тым ня менш, вядомыя запісы армянскага гурту Ayas, зробленыя яшчэ ў 1988 і 1991 гадох, дзе ўжо прыкметныя ўкрапваньні ўсходняе музыкі ў мэтале.

У 1993 годзе ў Ізраіле ўтварыўся гурт Melechesh, адзін зь першых антыхрысьціянскіх гуртоў у горадзе Ерусалім.[2] Пачаўшы з блэк-мэталу, яны перайшлі на арыентал-мэтал, першую праяву якога можна пачуць на міньёне «The Siege of Lachish» 1996 году.[3]

Задоўга да вышэйапісаных гуртоў, у 1985 годзе, у Ізраіле ўтварыўся гурт Salem. Пяць гадоў гурт быў у падпольлі й іграў блэк-мэтал, але ў 1990 годзе выпусьціў дэма «Millions Slaughtered» у стылі дэт-дум-мэтал, дзякуючы якому ў яго атрымалася падпісаць кантракт зь нямецкім лэйблам «Morbid Records». У 1992 і 1994 гадох выйшлі альбомы «Creating Our Sins» и «Kaddish» (канцэптуальны альбом аб халакосьце). Песьня «The Fading» з апошняга альбому трапіла на MTV.

Сфармаваны ў 1996 годзе гурт Distorted стаў першым мэтал-гуртом з Ізраілю з жаночым вакалам (Miri Milman). Свой стыль яны называюць «oriental death/doom metal»

У 1992 годзе ў Сынгапуры быў утвораны Rudra. Рудра — імя бога разбурэньня ў індуізьме. Назву гурт атрымаў праз даволі агрэсіўную музыку й, вядома, праз сваю набліжанасьць да ведычнае культуры. Іх унікальны стыль злучэньня этнічных і трансцэндэнтальных мэлёдыяў Індыі й цяжкіх рыфаў з блэк/дэт-мэталу зрабіў іх піянэрамі ў экспэрымэнтаваньні з выкарыстаньнем псыхадэлічнае музыкі Індыі ў экстрэмальным мэтале. Яшчэ адной асаблівасьцю ў іхняй музыцы зьяўляецца даданьне сьпеваў і мантраў на санскрыце, што, несумненна, дадае таямнічнасьць і містыку ў іхнюю творчасьць. Уласна, гэта й ёсьць тым, што было названае «ведычны мэтал».

Акрамя Ізраілю, Армэніі й Сынгапуру, ёсьць шмат гуртоў з суседніх краінаў. Напрыклад, Bilocate зь Ярданіі, Khalas з Палестыны, Odious з Эгіпту, Al-Namrood з Саудаўскае Арабіі, Voodoo Kungfu з Кітаю, Amogh Symphony зь Індіі, Langsuyr з Малайзіі.

Апрача краінаў Блізкага й Далёкага Ўсходу, арыентал-мэтал іграюць і ў іншых краінах. Напрыклад, Arkan з Францыі, Kenitra з Швайцарыі, Kartikeya з Расеі.

Выканаўцы арыентал-мэталу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Arallu (Ізраіль, з 1997)
  • Distorted (Ізраіль, з 1993)
  • Melechesh (Ізраіль, з 1993)
  • Orphaned Land (Ізраіль, з 1991)
  • Salem (Ізраіль, з 1985)
  • Amaseffer (Ізраіль, з 2004)
  • Rudra (Сынгапур, з 1992)
  • Ayas (Армэнія, з 1987)
  • Dogma (Армэнія)
  • Oaksenham (Армэнія)
  • Re De U (Армэнія)
  • Voodoo Kungfu (Кітай)
  • Amogh Symphony (Індыя)
  • Narjahanam (Бахрэйн, з 2004)
  • Langsuyr (Малайзія)
  • Bilocate (Ярданія, з 2003)
  • Khalas (Палестына)
  • Odious (Эгіпет)
  • Al-Namrood (Саудаўская Арабія)
  • Janaza (Ірак)
  • Myrath (Туніс)
  • Kenitra (Швайцарыя)
  • Arkan (Францыя)
  • Kartikeya (Расея)
  1. ^ Rivadavia, Ed AMG Orphaned Land. Allmusic.com. Архіўная копія ад 2012-03-28 г.
  2. ^ Sharpe-Young, Garry Melechesh. Rockdetector. Праверана 2012-11-15 г. Архіўная копія ад 2012-11-21 г.
  3. ^ McKay, Aaron Interview with Moloch of Melechesh. Chronicles of Chaos. Архіўная копія ад 2012-03-28 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Арыентал-мэтал
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?