For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Амудар’я.

Амудар’я

Рака
Амудар’я

пушту: د آمو سيند/‎, па-таджыцку: Амударё, Омударё, Дарёи Ому, па-туркмэнску: Amyderýa, па-ўзбэцку: Amudaryo, па-каракалпацку: Әмиўдәрья
Агульныя зьвесткі
Выток зьліцьцё рэк: Пяндж і Вахш
Каардынаты вытоку 27°6′22″ пн. ш. 68°18′23″ у. д. / 27.10611° пн. ш. 68.30639° у. д. / 27.10611; 68.30639Каардынаты: 27°6′22″ пн. ш. 68°18′23″ у. д. / 27.10611° пн. ш. 68.30639° у. д. / 27.10611; 68.30639
Вусьце Аральскае мора
Каардынаты вусьця 44°6′30″ пн. ш. 59°40′52″ у. д. / 44.10833° пн. ш. 59.68111° у. д. / 44.10833; 59.68111Каардынаты: 44°6′30″ пн. ш. 59°40′52″ у. д. / 44.10833° пн. ш. 59.68111° у. д. / 44.10833; 59.68111
Краіны басэйну Туркмэністан, Узбэкістан[1], Таджыкістан і Аўганістан
Вобласьці Гор
Даўжыня 1415 км
Сярэднегадавы сьцёк каля 2000 м³/с (каля гораду Керкі)
Плошча басэйну 309 000 км²
Месцазнаходжаньне
Амудар’я на мапе

Амудар’я́ (раней Аму-Дар’я) (пушту: د آمو سيند/‎, па-таджыцку: Амударё, Омударё, Дарёи Ому, па-туркмэнску: Amyderýa, па-ўзбэцку: Amudaryo, па-каракалпацку: Әмиўдәрья, ад па-пэрсыдзку: آموАму — назва гістарычнага гораду Амуль і па-пэрсыдзку: دریاдар’я — «рака», «мора»; па-старажытнагрэцку: Ὦξος, па-лацінску: Oxus, па-арабску: جيحون‎) — другая па даўжыні (пасьля Сырдар’і) і найвялікшая па паўнаводнасьці рака ў Сярэдняй Азіі.

Даўжыня 1415 км (2620 км — ад вытоку Пянджу з ракой Вахандар'я). Плошча басэйну (вышэй гораду Керкі, 1045 км ад вусьця) 309 тысяч км2 (без басэйнаў рэк Зэраўшан і Кашкадар'я, сьцёк якіх практычна не паступае ў Амудар’ю), сьцёк вады ажыцьцяўляецца з 227 тыс. км².

Утвараецца зьліццём рэк Пяндж і Вахш, упадае ў Аральскае мора, утвараючы дэльту. У сярэднім цячэньні ў Амудар’ю ўпадаюць тры буйныя правыя прытокі (Кафірніган, Сурхандар'я, Шэрабад) і адзін левы прыток (Кундуз). Далей да Аральскага мора яна не атрымлівае ніводнага прытоку.

Напаўненьне ракі ў асноўным складаецца з адталых сьнегавых і ледавіковыя вод, таму максымальныя ўздымы назіраюцца летам, а найменшыя — у студзені — лютым. Працякаючы па раўніне, ад Керкі да Нукусу, Амудар’я губляе большую частку свайго сьцёку на выпарэньнях, інфільтрацыі і арашэньні. Па мутнасьці Амудар’я займае першае месца ў Цэнтральнай Азіі і адно з першых месцаў у сьвеце. Асноўны сьцёк Амудар’і фарміруецца на тэрыторыі Таджыкістану (80%) і часткова ў Паўночным Аўганістане. Потым рака працякае ўздоўж граніцы Аўганістану з Узбэкістанам, перасякае Туркммэністан, далей цячэ ўздоўж туркмэнска-узбэкскай граніцы, зноў вяртаецца ва Ўзбэкістан і ўпадае ў Аральскае мора. У цяперашні час вады ракі даходзяць да Аральскага мора толькі ў пэрыяд найбольш моцных вясновых паводак, так як выкарыстоўваюцца на абрашэньне.

Сярэдні расход вады каля горада Керкі каля 2000 м3/с. Вада Амудар’і выкарыстоўваецца для арашэньня. Найбуйнейшыя каналы: Каракумскі, Аму-Бухарскі і іншыя. У пачатку 1950-х гадоў плянавалася таксама пабудаваць галоўны Туркмэнскі канал, які пачынаўся б у Нукусу і выкарыстаў рэчышча Узбоя, але плян не ажыцьцявілі.

  • Сундуклі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амудар’ясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Амудар’я
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?