For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аляксандар Паўлавец.

Аляксандар Паўлавец

Аляксандар Паўлавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1996(1996-08-13)[1][2] (28 гадоў)
Рост 185 см
Вага 79 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арарат-Армэнія
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 БАТЭ 0 (0)
2015 Тарпэда-БелАЗ 8 (0)
2016—2018 Тарпэда-БелАЗ 63 (3)
2016 Нёман Горадня 15 (0)
2019—2020 Дынама Берасьце 43 (1)
2020—2022 Растоў 5 (0)
2021—2022 Колас 11 (0)
2022 Варта Познань 4 (0)
2022—2024 Арэнбург 7 (0)
2023—2024 Лямія 9 (0)
2024 Карміётыса 15 (0)
2024—4 Арарат-Армэнія
Зборныя
2014 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2015—2018 Беларусь (да 21) 20 (0)
2017—4 Беларусь 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2023.

Алякса́ндар Паўлаве́ц (нарадзіўся 13 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца армянскага клюбу «Арарат-Армэнія» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2. З 2013 году пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 году ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЭФА, згуляўшы 5 матчаў. Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але гэтак і не дэбютаваў за яе.

У сакавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасьні 2015 году здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні сэзону, у сьнежні 2015 году, «Тарпэда-БелАЗ» скарысталася магчымасьцю першачарговага выкупу футбаліста. У выніку Аляксандар стаў гульцом аўтазаводцаў на трывалай аснове[5].

У жніўні 2016 году быў арандаваны гарадзенскім «Нёманам»[6]. У складзе гарадзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў Жодзін[7]. У сэзоне 2017 году замацаваўся ў асноўным складзе «Тарпэда-БелАЗ». У лістападзе 2017 году падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[8].

У жніўні 2018 году склаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[9]. У студзені 2019 году дамовіўся аб датэрміновым скасаваньні кантракту з клюбам, выплаціўшы абумоўленую кампэнсацыю[10] і неўзабаве стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[11]. Пачынаў сэзон 2019 году на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў пачатковым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 году[12].

Улетку 2020 году цікавасьць да абаронцы пачалі праяўляць розныя замежныя клюбы. У верасьні 2020 году падпісаў пагадненьне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць узімку[13], аднак у кастрычніку 2020 году расейскі клюб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцьця восеньскага трансфэрнага вакна[14]. У складзе «Растова» часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ўкраінскаму «Коласу»[15], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У красавіку 2022 году перабраўся ў польскую «Варту»[16]. У траўні 2022 году стала вядома, што абаронца пакіне пазнанскі клюб[17]. У чэрвені 2022 году падпісаў кантракт з «Арэнбургам»[18]. У студзені 2023 году на правах арэнды далучыўся да грэцкай «Ляміі»[19]. У чэрвені 2023 году стала вядома, што арэнда была падоўжаная на сэзон 2023—2024 гадоў[20]. У студзені 2024 году быў арандаваны кіпрскай «Карміётысай»[21]. У ліпені 2024 году перайшоў у клюб «Арарат-Армэнія»[22].

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Эўропы. 9 кастрычніка 2015 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Турэччыны (0:2).

1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2017—2021 гадах правёў 8 матчаў за зборную. Пасьля не выклікаўся да каманды ажно да 2023 году, калі Карлясам Алёсам быў выкліканы на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 8 0
2016 Найвышэйшая ліга 8 0
Нёман 15 0
Тарпэда-БелАЗ 2017 Найвышэйшая ліга 26 1
2018 Найвышэйшая ліга 29 2
Дынама Берасьце 2019 Найвышэйшая ліга 23 0
2020 Найвышэйшая ліга 20 1
  1. ^ а б в Aleksandr Pavlovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Aleksandr Pavlovets // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://teams.by/pavlovets-alexandr-valerievich/player-5023/
  4. ^ БАТЭ отдал Александра Павловца в аренду "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  5. ^ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Павловца (рас.)
  6. ^ "Неман" арендовал у "Торпедо-БелАЗ" Александра Павловца (рас.)
  7. ^ У 19 игроков "Немана" истекли контракты (рас.)
  8. ^ Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  9. ^ Павловец и Аффи продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  10. ^ "Торпедо-БелАЗ" и Павловец договорились о досрочном расторжении контракта (рас.)
  11. ^ Александр Павловец подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  12. ^ Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским "Динамо" (рас.)
  13. ^ "Ростов" подтвердил подписание контракта с Александром Павловцом (рас.)
  14. ^ Павловец присоединится к "Ростову" до 17 октября (рас.)
  15. ^ "Колос" объявил о подписании Павловца (рас.)
  16. ^ Александр Павловец - игрок познаньской "Варты" (рас.)
  17. ^ Александр Павловец покинул "Варту" (рас.)
  18. ^ Павловец подписал контракт с "Оренбургом" (рас.)
  19. ^ Павловец стал игроком греческой "Ламии" (рас.)
  20. ^ Александр Павловец будет и дальше выступать за "Ламию" (рас.)
  21. ^ Защитник сборной Беларуси перешел в бывший клуб Хацкевича (рас.)
  22. ^ Александр Павловец перешел в "Арарат-Армению" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аляксандар Паўлавец
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?