For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ўотфард (футбольны клюб).

Ўотфард (футбольны клюб)

Ўотфард
Поўная назва па-ангельску: Watford Football Club
Заснаваны 1881[1][2]
Горад Ўотфард, Ангельшчына
Стадыён Вікарыдж Роўд
Умяшчальнасьць: 17 477
Кіраўнік Джампаолё Поцца[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
watfordfc.com (анг.)

«Ўотфард» (па-ангельску: Watford) — ангельскі футбольны клюб з Ўотфарду, графства Гэртфардшыру. Заснаваны ў 1881 годзе пад назовам «Ўотфард Ровэрз». Пасьля перамогі ў чэмпіянаце Паўднёвай лігі сэзону 1914—1915 гадоў у 1920 годзе клюб далучыўся да складу Футбольнай лігі. За сваю гісторыю дружына праводзіла хатнія матчы на розных пляцоўках перш чым пераехаць «Вікарыдж Роўд» у 1922 годзе. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі з «Лутан Таўну». Найбольшага посьпеху «Ўотфард» дамогся ў пэрыяд з 1977 па 1987 гады, калі каманду ачольваў Грэм Тэйлар. За гэты час клюб з чацьвёртага дывізіёну падняўся ў эліту і нават у сэзоне 1983—1984 гадоў выступаў у Кубку УЭФА і нават дамогся выхаду ў фінал Кубка Ангельшчыны 1984 году. Пасьля гэтага пачаўся пэрыяд заняпаду, але ў новым стагодзьдзі клюб часам вяртаецца ў Прэм’ер-лігу. У 2019 годзе «Ўотфард» зноўку дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны, але трываў паразу з буйным лікам 6:0 ад «Манчэстэр Сіці».

Брамнік Скайлі Ўільямз стала выступаў у асноўным складзе клюбу з 1914 па 1926 гады.

Вытокі клюбу можна прасачыць з 1881 году, калі «Ўотфард Ровэрз» быў створаны Гэнры Гровэрам, аднім з абаронцаў клюбу[3]. Дружына першапачаткова складалася з гульцоў-аматараў, праводзіўшы хатнія гульні ў некалькіх месцах гораду. Упершыню клюб дэбютаваў у Кубку Ангельшчыны ў сэзоне 1886—1887 гадоў, а ў 1889 годзе «Ўотфард» упершыню здабыў кубак свайго роднага графства. У 1893 годзе клюб зьмяніў назву на «Ўэст-Гэртс», а ў 1896 годзе яны далучыліся да Паўднёвай футбольнай лігі. У пачатку сэзону 1897—1998 гадоў посьпехі «Ўэст-Гэртс» значна скараціліся, а колькасьць наведвальнікаў паменьшала да менш чым 200 гледачоў. Кіраўнікі клюбу пайшлі на сьмелы крок, ператварыўшы дружыну ў прафэсійную структуру. У 1898 годзе клюб аб’яднаны з «Ўотфард Сэнт-Мэры», у выніку чаго паўстаў сучасны клюб «Ўотфард». Пасьля вылету ў другі дывізіён Паўднёвай лігі ў 1903 годзе клюб прызначыў на пасаду трэнэра былога футбаліста зборнай Ангельшчыны і найлепшага бамбардзіра першага дывізіёну Джона Гудала. Ён прывёў «Ўотфард» да падвышэньня і ўтрымліваў каманду ў галоўным дывізіёне Паўднёвай лігі да свайго сыходу да 1910 году. Не зважаючы на фінансавія абмежаваньні, клюб дамогся перамогі ў лізе ў сэзоне 1914—1915 гадоў. Па вайне «Ўотфард» правёў яшчэ адзін сэзон у Паўднёвай лізе, пасьля чаго далучыўся да трэцяга дывізіёну Футбольнай лігі.

У 1921—1922 гадоў трэці ўзровень Футбольнай лігі складаўся з двух паралельных групаў з 22 клюбамі ў кожнай. Клюбы змагаліся як за пераход у другі дывізіён, гэтак і за барацьбу за ўтрыманьне лігавага статусу[4]. Існавала сыстэма перавыбараў, якая азначала, што дзьве ніжнія дружыны ў кожнай групе павінны былі падаць заяўку на перавыбраньне ў лігу[5]. «Ўотфорд» фінішаваў па-за межамі шасьцёрцы найлепшых клюбаў у кожным сэзоне паміж 1922 і 1934 гадамі.

  1. ^ (нявызначаны загаловак)ISBN 978-0-9509601-6-6
  2. ^ (нявызначаны загаловак)ISBN 978-0-9527458-1-5
  3. ^ «They shaped the club». Watford Football Club.
  4. ^ «How consistency and caution made Arsenal England's greatest team of the 20th century». The Independent.
  5. ^ «Fifth amendment». When Saturday Comes.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ўотфард (футбольны клюб)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?