For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Альтэрнатыва для Нямеччыны.

Альтэрнатыва для Нямеччыны

Альтэрнатыва для Нямеччыны
ням. Alternative für Deutschland
Лідэр партыі Ёрг Мойтэн
Заснавальнік Bernd Lucke[d]
Дата заснаваньня 6 лютага 2013 (11 гадоў таму)
Штаб-кватэра Бэрлін
Ідэалёгія нацыяналізм
Моладзевая арганізацыя Маладая Альтэрнатыва для Германіі[d]
Колькасьць 25 000[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
9 / 96
· Бундэстаг
81 / 736
· Ляндтаг
228 / 1884
Афіцыйны сайт afd.de

«Альтэрнатыва для Нямеччыны» (ням. AfD) — правая партыя ў Нямеччыне, заснаваная 6 лютага 2013 году.

Устаноўчы зьезд «Альтэрнатывы для Нямеччыны» адбыўся 14 красавіка 2013 году ў Бэрліне. Яе лідэрамі абраная «Тройка» з прафэсара эканомікі Бэрнда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Пэтры й журналіста Конрада Адама. На фэдэральных выбарах 22 верасьня 2013 году партыя набрала 4,7% і засталася бязь месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2014 году партыя набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазьней у саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Нямеччыны з адным месцам у Эўрапарлямэнце). На выбарах у бундэстаг у 2017 годзе партыя ўпершыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасьць прайсьці ў Бундэстаг. Партыя набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў Бундэстагу Нямеччыны[2].

23 красавіка 2017 году ў Кёльне (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) партыйны зьезд «Альтэрнатывы для Нямеччыны» зацьвердзіў перадвыбарчую праграму на выбары ў нямецкі Бундэстаг, што налічвала 15 разьдзелаў: 1) Абарона народаўладзьдзя ў Нямеччыне; 2) Эўра не ўдалося: валюта, грашовая і фінансавая палітыка; 3) Зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі: ажыцьцявіць нямецкія зацікаўленасьці; 4) Унутраная бясьпека; 5) Прытулку патрэбная граніца: перасяленьне і прыстанішча; 6) Іслам у сутыкненьні з вольным дэмакратычным ладам; 7) Культура жаданасьці дзяцей: спрыяньне сям’і і рост насельніцтва; 8) Выхаваньне і школа: мужнасьць, каб адрозьніваць; 9) Культура і СМІ; 10) Падаткі і фінансы, гаспадарка і праца; 11) Сацыяльная палітыка; 12) Наша ахова здароўя пад пагрозай; 13) Канец варожасьці да тэхналёгіі: энэргія і клімат; 14) Утрымліваць і разбудоўваць шляхі зносінаў, павялічыць жыльлёвае будаўніцтва, разьвіваць сельскія мясцовасьці; 15) Ахова навакольля, прыроды і жывёлаў, абарона спажыўцоў і сельская гаспадарка. У 6-м разьдзеле згадваецца: «Крытыка ісламу, як і рэлігійная сатыра, знаходзіцца ў рамках агульнай законнасьці. Яны ёсьць праявамі асноўных правоў на вольнае выказваньне думак і свабоду творчасьці». Тамсама адзначаецца: «Мы жадаем прадухіліць радыкалізаваньне мусульманаў да гвалтоўнага салафізму і тэрору. Таму фінансаваньне будаўніцтва і працы мячэтаў ісламскімі дзяржавамі або замежнымі ахвярадаўцамі ці іх пасярэднікамі трэба прадухіліць. ... Такая залежнасьць каля 900 мячэтаў ТІЗСР (Турэцка-ісламскага зьвязу па справах рэлігіі) і іх імамаў ад дзяржаўнага "Ведамства рэлігійных справаў" Турэччыны ёсьць непрымальнай. Праз ТІЗСР самаўладная Турэччына моцна ўплывае на многіх грамадзянаў турэцкага паходжаньня, якія жывуць у Нямеччыне». Дадаткова ў разьдзеле зьмяшчаліся заклікі: «Скасаваць катэдры ісламскага багаслоўя ў нямецкіх унівэрсытэтах і пераўтварыць іх у нэўтральныя да веры ўстановы ісламазнаўства. ... АдН заклікае да агульнай забароны на поўны вэлюм у грамадзкіх месцах і на дзяржаўнай службе»[3].

7-ы разьдзел перадвыбарчай праграмы 2017 году зьмяшчаў 7 артыкулаў: 1) Нямеччыну ня зьнішчыць; 2) Умацаваць шлюб і сям’ю; 3) Дзеці маюць патрэбу ў абодвух бацьках: гадаваньне ў адзіночку ня ёсьць пажаданай акалічнасьцю; 4) Цаніць сямейны догляд; 5) Ахова ненароджанага жыцьця; 6) Дзеці палымяна вітаюцца; 7) Для яснага вобраза сям’і — стацевая ідэалёгія антыканстытуцыйная. Першы пункт 7-га артыкула называўся «Стацевая ідэалёгія прэч са школы — спыніць раньняе сэксуалізаваньне», дзе згадвалася: «Аднабаковае падкрэсьліваньне гома- і транссэксуальнасьці ў навучаньні, так званая "плоцевая пэдагогіка разнастайнасьці", насамрэч забясьпечвае недапушчальнае ўмяшаньне ў разьвіцьцё нашых дзяцей і гарантаваныя Асноўным законам бацькоўскія правы на выхаваньне. Праз гэта дзеці і моладзь становяцца — часта празь незнаёмых асобаў у школе і найчасьцей насуперак волі сваіх бацькоў — няўпэўненымі ў сваёй плоцевай тоеснасьці, якую празьмерна вымагаюць і абражаюць за сарамлівасьць». Тамсама: «АДН выразна супрацьстаіць усялякім спробам зьнішчыць традыцыйную будову сям'і праз спансаваныя ўрадам праграмы перавыхаваньня ў дзіцячых садках і школах»[3].

Зьнешняя палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Нямеччыны» 2017 году, зацьверджаная на зьезьдзе 23 красавіка 2017 году ў Кёльне (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія), улучала 3-і разьдзел «Зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі: ажыцьцявіць нямецкія зацікаўленасьці», што зьмяшчала 6 артыкулаў: 1) Зьнешняя палітыка мае грунтавацца на нямецкіх зацікаўленасьцях; 2) Дачыненьні з важкімі дзяржавамі; 3) Нямеччына мае самаабараняцца; 4) Пра стратэгію народнай бясьпекі; 5) Нямеччына мае разбудоўваць сваю гаспадарчую моц; 6) Палітыка разьвіцьця: устойлівасьць ды бясьпекавыя і гаспадарчыя зацікаўленасьці. Паводле 2-га артыкула «Дачыненьні з важкімі дзяржавамі», «АДН адхіляе стварэньне войска ЭЗ або выкарыстаньне нямецкіх узброеных сілаў у замежных зацікаўленасьцях». У дачыненьні Расеі «АДН выступае за спыненьне палітыкі санкцыяў. Гаспадарчую супрацу з Расеяй варта наадварот паглыбіць». «Апрача таго, АДН адхіляе ўступленьне Турэччыны ў ЭЗ і патрабуе безадкладнага сканчэньня ўсіх перамоваў пра далучэньне»[3].

14 траўня 2017 г. на выбарах у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымала 7,6% галасоў выбарцаў і заняла 16 месцаў у Зямельным сходзе. У выніку прысутнасьць партыі вырасла да 13 з 16 земляў Нямеччыны, акрамя Баварыі, Гэсэна і Ніжняй Саксоніі[4]. На выбарах у Саюзны сход Нямеччыны 24 верасьня 2017 г. заняла 3-е месца. Напярэдадні выбараў «Альтэрнатыва для Нямеччыны» выступіла за: забарону будаваць пры мячэтах мінарэты, бо тыя абазначаюць ісламскае валадарства; правядзеньне рэфэрэндуму аб вяртаньні нямецкай маркі замест эўра; абмежаваньне кіраваньня канцлера 2-ма тэрмінамі і ўвядзеньне наўпроставых выбараў прэзыдэнта; пераўтварэньне Эўрапейскага Зьвязу ў Эўрапейскую эканамічную супольнасьць і вяртаньне палітычных паўнамоцтваў дзяржавам-удзельніцам; скасаваньне дзяржаўных субсыдыяў ветравай і сонечнай энэргетыцы, працяг выкарыстаньня атамных электрастанцыяў[5]. Выступае супраць узаконьваньня збачэнства ў сямейных адносінах. Незьяўляецца ярым прыхільнікам лёгкасьці распаду сям'і й блуду. Не галасавала б за праўнае прызнаньне адносін паміж мужам і мужам і жанчынаю й жанчынаю, як сям’і.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Альтэрнатыва для Нямеччыны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?